Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Люлі, рана, ножка крывая.
- Я сваёй ножцы, (2)
Люлі, рана, ды пагадаю:Пад гару лётма, (2)
Люлі, рана, а з гары котма.
- Ах ты, дзяўчынка, (2)
Люлі, рана, ты маладая,
Казалі, у цябе, (2)
Люлі, рана, свякроў ліхая.
- Я сваёй свякроўцы, (2)
Люлі, рана, ды пагадаю:
Кароў падаю, вады прынясу.

10. МЯДЗВЕДЗЬ КАРУ ДЗЯРЭЦЬ

Мядзведзь кару дзярэць,
Маруся ваду бярэць.
Нашто мядзведзю кара,
Нашто Марусі вада?
Кара - у печы паліць,
А вада - есці варыць.

11. ВЯДЗМЕДЗЬКА КАРУ ДЗЯРЭЦЬ

Вядзмедзька кару дзярэць,
Дзевачка ваду бярэць.
- Нашто табе, вядзмедзька, кара?
- Хату крыці, зімаваці.
- А нашто табе, дзевачка, вада?
- У хаце мыці, сватоў ждаці.

12. АЙ, У БАРУ ЦЕЦЯРУК БАЛБОЧЫЦЬ

Ай, у бару цецярук балбочыць,
А ён з бору ляцеці не хочыць:
Ай, у бару ягодкі салодкі,