Гэта старонка не была вычытаная
5. А Ў ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ МЯДЗВЕДЗЬ РЫКАЕ
А ў цёмным лесе мядзведзь рыкае,
Мядзведзь рыкае, дзевак пужае.
Рыкай не рыкай - я не баюся.
А толькі баюся асенняй ночкі,
Асенняй ночкі, сватняй ручкі:
Сватняя рука - разлука мая.
Адлучыць мяне ды ад дзевачак,
Прылучыць мяне ды да жоначак.
6. ТАМ ПАД БОРАМ-ЛЕСАМ
Там пад борам-лесам,
там мядзведзь рыкае,
Цёмна, позна,
Там мядзведзь рыкае.
У маладой малодкі
Свякроўка ліхая,
Цёмна, позна,
Свякроўка ліхая.
- А таму мядзвёдку
Саладзін падкіну,
Цёмна, позна,
Саладзін падкіну.
Я сваю свякроўку
Пярынай прыкрыю,
Цёмна, позна,
Пярынай прыкрыю.
Няхай той мядзвёдка
Саладзіны смокча,
Цёмна, позна,
Саладзіны смокча.
Хай мая свякроўка
Пад пярынай квокча,
Цёмна, позна,
Пад пярынай квокча.