Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пабяры, дачушка, канапелькі,
Прыедзець сваток маладзенькі.
У чацвер авясец дажала,
У пятніцу канапелькі дабрала,
У суботу сватоў даждала,
У нядзелю вяселле згуляла,
У панядзелак з замужжа ўдрала.

106. АВЯСЕЦ, ТАТКА, АВЯСЕЦ!

- Авясец, татка, авясец[1]!
Калі бог сватоў прынясець?
— Увосень, дзіця, увосень
Да будуць ездзіць па восем.
— Сыплюць золата па скам’і, -
Татка золата не бярэць,
Мяне, маладу, не аддаець.

107. ПА СТАРАНАХ ДАЖДЖЫ ІДУЦЬ

Па старанах дажджы ідуць,
А ў нас не[2],
К чужым дзеўкам сваты едуць,
А к нашым не.
Прайдзець восень, прыедзець восем
І к нам.

108. А ЎЖО К ВОСЕНІ ПРЫХОДЗІЦЬ

А ўжо к восені прыходзіць,
Жодзін па сабе знаходзіць:
Жоднаму дразду па гнязду,

  1. Кожны радок паўтараецца.
  2. Кожныя два радкі паўтараюцца.