Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

102. АВЯСЕЦ, МАМАЧКА, АВЯСЕЦ!

- Авясец, мамачка, авясец[1]!
Калі бог ка мне сватоў прынясець?
— Пажні, дачушка, авясец,
Тады бог сватоў прынясець.
— Авясец, мамачка, пажала
І ў гародзе канапелькі пабрала,
А й у вочы сватоў не відала.

103. А ЗЯЛЁНЕНЬКІ МОЙ АВЯСЕЦ

А зялёненькі мой авясец[1],
А каго мне бог прынясець?
А багаты ка мне не едзе,
Беднячок-худачок не смее.
Беднячок-худачок, асмелься,
Кала багатага насмейся.

104. А ЗЯЛЁНЕНЬКІ МОЙ АВЯСЕЦ

А зялёненькі мой авясец[1],
А каго ка мне бог прынясець?
А калі старога — не хачу,
А калі маладога — біці буду,
А калі ж роўніцу — жыць буду.

105. АВЯСЕЦ, МАТУЛЬКА, АВЯСЕЦ!

- Авясец, матулька, авясец!
Калі бог ка не сватоў прынясець?
— Пажні, дачушка, авясец,
Тады табе бог сватоў прынясець.

  1. 1,0 1,1 1,2 Кожны радок паўтараецца.