Панчошкі робіць,
Хлопчыкаў зводзіць:
— Хлопчыкі мае,
Хадзіце ка мне.
Раблю панчошку
На вашу ножку,
Раблю панчошку,
На вашу ножку.
97. У ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ, А Ў ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ
У цёмным лесе, а ў цёмным лесе
Крычыць Алеся, крычыць Алеся,
Панчошкі робіць, панчошкі робіць,
Хлопчыкаў зводзіць, хлопчыкаў зводзіць:
— Хлопчыкі мае, хлопчыкі мае,
Хадзіце ка мне, хадзіце ка мне,
Дайце панчошкі, дайце панчошкі
Надзець на ножкі, надзець на ножкі,
І рукавічкі, і чаравічкі,
І чаравічкі.
98. АВЯСЕЦ, МАМАЧКА, АВЯСЕЦ!
- Авясец, мамачка, авясец!
Калі ка мне бог сватоў прынясець?
— Пажнем, дачушка, авясец,
Тады к табе бог сватоў прынясець,
Судзі, божа, каноплі пабраць,
Тады будзем вяселле гуляць.
99. АЙ, АВЯСЕЦ, МАМАЧКА, АВЯСЕЦ!
- Ай, авясец, мамачка, авясец!
Ды калі ж бог сватоў прышлець?
— Увосень, дзіцятка, увосень