Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маладзічкі-няволнічкі,
Свёкар кліча вячэраці,
Свякруха кліча кужалю прасць,
Мілы кліча пасцелі слаць.
Вячэраці пагуляўшы,
Кужалю прасці - падумаўшы,
Пасцелю слаці - заплакаці.

43. Благаславі, божа

Благаславі, божа, благаславі, божа,
Вясну заклікаці.
Вясну заклікаці, вясну заклікаці,
Зіму забываці.
Вясна на прыклейку, вясна на прыклейку,
Зіма на павейку.
А ўсе пташачкі, а ўсе пташачкі,
Божа мілы, прыляцелі,
Адна засталася, адна засталася
Шэрая зязюлька,
І тая не хочыць, і тая не хочыць
Рана кукаваці,
Рана кукаваці, рана кукаваці,
Вясну заклікаці,
Вясну заклікаці, вясну заклікаці,
Зіму забываці.
А ўсе дзевачкі, а ўсе дзевачкі
Замуж выйшлі,
Адна засталася, адна засталася,
Божа мілы, бедная.
І тая не хочыць, і тая не хочыць
Рана ўставаці,
Рана ўставаці, рана ўставаці,
Вясну заклікаці,
Вясну заклікаці, вясну заклікаці,
Зіму забываці.