Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

41. Ты, пчолачка ярая

ВЫЯВА

Ты, пчолачка ярая,
Ты вылець за мора,
Ой, ляло, ляло,
Ты вылець за мо[ра].

Ты вынесі ключыкі,
Ключыкі залатыя,
Ой, ляло, ляло,
Ключыкі залатыя.

Адамкні лецечка,
Лета цёплае,
Ой, ляло, ляло,
Лета цёплае.

Замкні зіманьку,
Зіму сцюдзёную,
Ой, ляло, ляло,
Зіму сцюдзёную.

42. Вылеціце, дзве гусачкі

Вылеціце, дзве гусачкі,
Вынасіце два ключыкі:
Будзем зіму замыкаць,
Цёплае лета адмыкаць,
Штоб нам, дзеўкам, цёпла гуляць.