Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГУКАННЕ ВЯСНЫ

1. Вол бушуе

выява

Вол бушуе -
Вясну чуе,
Карова раве -
Вясну заве.

Воран грача -
Есці хоча,
Дзеўка плача -
Замуж хоча.

Воран грача,
Сыра з'еўшы,
Дзеўка плача,
Сына меўшы.

Воран грача -
Сыр бяленькі,
Дзеўка плача -
Сын маленькі.