Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

223. Не радуйся, клён да ясення

Не радуйся, клён да ясення,
Не к табе ідуць дзеўкі красныя,
Не табе нясуць яешні смашныя,
Гарэлку горкую, скрыпку звонкую.
Ай, люлі, ай, люлі!
Ай, люлі, люлі, люлі!
Ты радуйся, белая бяроза,
К табе ідуць дзеўкі красныя,
Табе нясуць яешні смашныя,
Гарэлку горкую, скрыпку звонкую.
Ай, люлі, ай, люлі!
Ай, люлі, люлі, люлі!
Дух да троіца — дзеўкам зборышча,
А святы Ілля — дзеўкам разбор!
Ай, люлі, ай, люлі!
Ай, люлі, люлі, люлі!

224. Уж ты не радуйся, клён-дзерава

Уж ты не радуйся клён-дзерава,
Ах да люлі, люлі, клён-дзерава.
Не к табе ідуць красныя дзеўшкі,
А да люлі, люлі, красныя дзеўшкі.
Як к табе ідуць малады малодушкі,
Ах да люлі, люлі, малады малодушкі.
Уж ты радуйся, белая бярэзінька,
Ах да люлі, люлі, белая бярэзінька.
Мы к табе ідзем, красныя дзеўшкі,
Ах да люлі, люлі, красныя дзеўшкі.
Красныя дзеўшкі, малады малодушкі,
Ах да люлі, люлі, малады малодушкі.
Мы пакумімся, пагалубімся,
Ах да люлі, люлі, пагалубімся:
Ты мне кума, а я табе кумка,
Ах да люлі, люлі, а я табе кумка.
З табою куміліся, не браніліся,
Ах да люлі, люлі, не браніліся.