Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

189. Святое Юр’е, дзе было?

- Святое Юр’е,
Дзе было?
Ран, да рано,
Дзе было?[1]

— Па мяжэ хадзіла,
Жыта радзіла.

З каласочка -
Жыта бочка,

З каласінкі -
Поўасьмінкі.

Будзем жыта
Тачыці,

Будзем віно
Чыніці,

Будзем хлопчыкаў
Паіці.

Паклічам бога,
Паклічам:

— Да падай, божа,
Ключыкі

Да й адамкнуць
Зямліцу,

Да й выпусціць
Травіцу.

На травіцу -
Расіцу,

Каб кароўкі
З’ядалі,

Каб малачка
Давалі.

  1. Прыпеў «Ран, да рано» і другі радок кожнай страфы паўтараюцца.