Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

56. Ой, прышла вясна красна

ВЫЯВА

Ой, прышла вясна красна,
Чужыя малодкі ткуць красна,
А я, маладзенька, не прала,
Пад лёд кудзелькі пускала.
- Плывіце, кудзелькі, валакном,
Ка мне, маладзенькай, палатном!
Да ўсе дзевачкі смяюцца,
Як тыя кудзелькі прадуцца,
Да ўсе людзечкі дзівяцца,
Чые то кудзелькі беляцца.
Да гэта ж тае гультайкі,
Да што стаяла ля пелькі!

57. Вясна ж красна ж, гэй, гэй, гэй

ВЯСНА