Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Перад ім стаяць чатыры кубкі,
Маляваненькіх, наліваненькіх.
У адным кубку - зеляно віно,
У другім кубку - пшоннае піва,
У трэцім кубку - саладок мядок,
У чацвёртым кубку - горка гарэлка.
Зеляно віно - для самога пана,
Пшоннае піва - для жаны яго,
Саладок мядок - для дзяцей яго,
Горка гарэлка - для суседзь яго.

27

Ды йшла туча, туча цёмная,
Зялён явар, зялёны![1]
З-пад той тучы - валачобныя.
Ды ішлі ж яны ўсё дарогаю,
Ўсё дарогаю, ўсё шырокаю.
Сустрэлі яны госпада бога,
Госпада бога, Юр'я святога.
Госпаду богу памаліліся,
Шапачкі знялі, на каленях сталі,
Ў госпада бога яны папыталі:
- Ай, божа, божа, укажы дарогу,
Ды куды ж ісці песні пеці.
- У якое сяло? - У вялікае,
У вялікае, у слабодскае.
- Ды к каму ж у двор? - К пану Івану.
А ці дома, дома пане Іване?
Хоць ён і дома, не кажацца -
У каморачцы прыбіраецца,
Надзяе рубашку тонку белую,
Абувае боты слуцкае работы,
Надзяе шапку бабровую,
Надзяе шубу казловую,
Завязвае хустку шаўковую,
Падпяразвае пояс лучковы.
Як прыбраўся, тады ж абазваўся:
- Валачобнічкі ж вы мае мілы,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.