Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вынесь, вынесь, пане гаспадару,
Копу яец на паўміску,
Белым сырам налажыўшы,
Калбасою абкруціўшы.

24

Добры вечар, пане гаспадару!
Да зялёны явар, дубровы![1]
Да ці дома пан гаспадар?
Дома, дома, не акажацца,
Не акажацца - прыбіраецца.
А к якому дню? Ўсё к вялікадню.
Памятае двары ўсё павым пяром,
Ўсё павым пяром, залатым крылом.
Застаўляе лавы ўсё цісовыя,
Ўсё цісовыя, папісоныя.
Засцілае сталы ўсё кітайкаю,
Усё кітайкаю, ўсё зялёнаю.
Стаўляе кубкі ўсё мядзяныя,
Ўсё мядзяныя, падзіманыя,
Падзіманыя, пазлачаныя.
Налівае кубкі зеляным віном,
Зеляным віном, пшанічным півам,
Пшанічным півам, мядком саладком.
Мядок саладок - для яго дзяток,
Пшанічнае піва - для яго жаны,
Зеляно віно - для самога пана,
Для самога пана, пана гаспадара.
Дай жа божа пану гаспадару
Жыці-быці, весяліціся,
Гарэліцу гнаці, дочкі аддаваці,
Піўцо варыці, сынкоў жаніці.
А твае сынкі - доўгія падаркі,
А твае дочкі - далёкія госці.

25

Дзень (і) добры дзень, пане гаспадару,
Ды віно ж маё зеляное![2]

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
  2. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.