Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

67 

Мёдам, віном наліваныя.
А зялёнае віно — для самога яго,
А мядок саладок — для жаны, для дзетак.
Вот табе, хазяін, песня спета,
Песня спета проціў нова лета,
Богу на славу, вам на здороўе.
а дары, дары да нас не пазні,
Нашы дары невялікія:
Запявальнічку — паўрублёвачку,
Падпявальнічку — да й рублёвачку,
А нашым братцам — да капу яец.
А капу яец нейдзе ўзяці,
А дзесятачак трэба даці.

23

Добры вечар, пане гаспадару!
Да віно ж наша зеляное![1]
Ці ёсць дома, ці акажашся?
Хоць і дома, не акажацца —
К святому дню прыбіраецца.
Стаўляе сталы ўсё часовыя,
Засцілае сталы ўсё кітайкамі,
Ўсё кітайкамі, ўсё зялёнымі.
Стаўляе чашы надзіманыя,
Налівае чашы чорнага піва,
Чорнага піва, зялёнага віна,
Зялёнага віна, салодкага мёду.
Сам гаспадар да на покуці,
Жана ж яго да кала яго,
Дзеткі яго па-за стулайкам.
Чорнае піва — пану гаспадару,
Зялёнае віно — для яго жаны,
Саладок мядок — для яго дзетак.
Дай табе ўсяго, пане гаспадару,
І ў каморы, і ў аборы,
А на стайні вараныя коні,
Авечкі касматыя, каровы брухатыя,
Каровы брухатыя ды валы рагатыя.
Дай табе ўсяго, пане гаспадару,
Курэй падпечак і яец засечак.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.