Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

66 

Адчыні аконца, глянь у роўна польца.
Панскае поле зрана туманіста,
Зрана туманіста, жыта каласіста. Запрагайце коні да ўсё вараныя,
Пасаджайце жнейкі да ўсё маладыя,
Да паедзем ў поле жыта зажынаці.
Як раз разнём — капу нажнём,
Другі разнём — сто коп нажнём.
А ў нашага пана сталы засціланы,
Сталы засціланы, кубкі наліваны.
У адным кубку — то віно зеляно,
У другім кубку — яравое піва,
У трэцім кубку — то мядок саладок.
Зялёнае віно — для самога пана,
Яравое піва — для жанны яго,
То мядок саладок — для дзетак яго.
Ці ўслых табе, пане гаспадару,
Калі ўслых — даруй гасцей,
Не баў, бардзей!
Чырвень злоты нам на боты,
Саракоўку на падкоўкі,
Гарнец водкі для паходкі.

22

Вой, ці дома, дома сам пан хазяін?
[Вясна красна, гожа] на ўвесь свет![1]
Ой, ён дома, дома, не адзываецца —
У новай святліцы адзяваецца,
А адзявае шубу шаўровую,
А шапачку бабровую.
А прыбраўшыся, ён да царквы пайшоў,
Ой, да цэркаўкі, ой, да божае,
Ой, да ютрані да святое.
а прышоўшы ж ён да із цэркаўкі,
А сеў жа ён да за столікам,
Да за столікам за цясовенькім.
А ў стале ножкі, ножкі точаныя,
Ножкі точаныя, пазалочаныя.
На стале кубкі паліваныя,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.