Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зеляно віно - самому яму,
Салодкі мёд - то жане яго,
Пшоннае піва - то дзяцём яго.
Наш паночак, гаспадарочак,
[Гаспадарочак] Іванюхна!
Сабіраешся ты к абедзеньцы,
Надзяеш ты боты нямецкай работы,
Панчошкі бялёвыя, падвязкі шаўковыя,
Падвязкі шаўковыя і шапачку сабаліную.
Іванічка, наш паночак,
[Наш паночак], гаспадарочак!
Прыказаў таміць, прыкажы дарыць
Нас гасцей валачэбнічкаў.
Нашы дары не вялікія,
Не вялікія і не малыя:
Пачынальнічку - чырвон залаты,
Чырвон залаты на паперанцы,
А белы сыр на талеранцы,
Па чарцы гарэлкі ў бутыланцы.
Падхватнічкам - па дзесятку яеў,
А на вуслі хоць нямнога - паўзалатога.
Механошага горкая доля,
Горкая доля - жана яго не любіць.
Прынясі, ягамосце, кусок сала,
Штоб яго жонка любіць стала.
Прынясі, ягамосце, кус саланіны,
Кус саланіны ва ўсю спіну.
Жыві здароў са ўсім дваром,
Із дзеткамі, з галубяткамі,
З дальнымі прыяцёламі
Да й з бліжнімі суседамі,
Гэты празнічак праважаючы,
На прыбудушчы год дажыдаючы,
Ў карысці, ў радосці, ў добрым здаровечку.

20

Ішлі, брылі валачобнічкі,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
А шаталіся, а бадзяліся,
К чыйму двару прыпыталіся?

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.