Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды вараць мяды ўсё салодзенькія.
Ды каму, па каму, ды па пчэльнічку,
Пану Андрыяну ды на сто вулей,
Ды на сто вулей, ды на сто раей!
Пане Андрыяне, не кажы барыці,
Не кажы барыці, кажы падарыці.
Кажы дары даці ды не мерачы,
Срэбра ды злата ды не важачы.
Абруч вісіць - калясо будзе,
Пазаві ў хату - харашо будзе.
Пане гаспадару, масці кладку,
Масці кладку ды заві ў хатку.

12

Ішлі, прайшлі валачэбнічкі,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Ішлі, прайшлі, істаміліся,
Істаміліся, шаталіся,
К Іванаву двару прытапталіся.
Іванаў двор на [гары] стаіць,
На [гары] стаіць, на крутым беражку,
на крутым беражку, на жоўтым пяску.
Кругом варот жалезны тын,
Кругом тына вуллі стаяць,
У тых вуллях пчолкі гудуць,
Пчолкі гудуць, на палёт ідуць,
На яры воск, на сладки мёд.
Што яры воск - богу на свячу,
Што салодки мёд - то хазяюшцы.
Хазяюшка, ты наш бацюшка!
Не тамі ты нас, падары ты нас.
Нашы дары невялікі:
Ў двор не нясуць, ў акошка даюць.
Кала лесу, лесу цёмнага
Кацілася злата карэта,
У карэце тры празнічкі:
Першы празнік - Ягор храбёр,
Другі празнік - Мікола святой,
Яшчэ празнік - Ілля-прарок.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.