Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дай жа ты мне палёт доўгі.
— Пчолкі мае вы раістыя,
Ляціце ж вы за брод па мёд,
У шчыры бары па жоўты воск,
На ліпачку па пасылачку.
— Патом таго, слаўны пане,
Слаўны пане, [пане Аляксею],
З салодкага мёду кануны будуць,
З жоўтага воску свечы будуць.
Божую свечку насукаць будуць,
Насукаць будуць, навышаць будуць,
Салодкі кануны снедаць будуць,
Слаўнаму пану, [пану Аляксею],
Патом таго, слаўны пане,
Слаўны пане, [пане Аляксею],
Да ужо ж вам песня спета,
Песня спета проціў лета,
Проціў лета, лета цёплага,
Проціў году, году новага,
Проціў вясны, вясны краснае,
Ў добрай ласцы, ў добрай згодзе,
Ў добрай згодзе, нам пець годзе.

11

Валачэбнікі сабіраліся,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Сабіраліся, рахаваліся:
— Ды куды ж, братцы, мы пахілімся?
Ды пойдзем жа, братцы, мы далінаю,
Ды мы далінаю, мы шырокаю.
Сустрэнем мы госпада бога
Са ўсімі святымі ды з апостамі.
Госпадзі божа, укажы дарогу,
Укажы дарогу ў слаўны горад,
У слаўны горад, к слаўнаму пану,
К слаўнаму пану, пану Андрыяну.
А ў яго на дварэ ды стаяць правары,
Ды стаяць правары, ды гараць агні,
Ды гараць агні ды ўсё сіненькія,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.