Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нячаста ходзім, не дакучаем,
А ў гадочак адзін разочак,
А нашы дары невялікія:
Пачынальнічку - сорак яечак,
А падхватнічку - ды па дзесятачку,
А нашаму музыку - трубку палатна,
Трубку палатна - торбачку пашыць,
Торбачку пашыць - скрыпачку насіць,
Кварту гарэлкі, сыр на талеркі,
А механошу - жыта калошу.
Гаспадынюшка-журавінушка,
Адары ты нас, не мары ты нас,
А не хочаш дарыць - хадзі к нам хадзіць,
Хадзі к нам хадзіць, ночку каратаць,
Ночку каратаць, людзей ўзвелічаць.

5

Борам, борам, баравінкаю[1],
Вясна красна на дварэ[2]!
Субіраліся, рахаваліся,
Слаўнага пана мы пыталіся.
Ды ці дома, дома слаўны наш пане?
Хоць ён і дома, не акажацца -
У новай каморы прыбіраецца,
Лапці скідае, боты абувае,
Кладзе шапку-бабровачку,
А рубашку шаўковую,
Шоўкам шыту, злотам біту.
Як прыбраўся, так і аказаўся:
- Служкі ж мае вы вярненькія,
Вы падайце ключы залаценькія
Адамкнуці мне каморачку,
Частаваці мілых госцейкаў.
Гэта не госці - валачойнічкі,
Яны ж у нас часта не бываюць,
У гадок разок ды перапытаюць.
Палажыце кладку ды завіце ў хатку.
Чарку гарэлкі, сыр на талеркі.

  1. Кожны радок спяваецца два разы.
  2. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.