Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаспадару, добры пану,
Масці кладку, заві ў хатку,
Не баў гасцей, заві барджэй.
Гэтыя госці не частыя, а гадавыя,
Рэдка ходзяць, мала просяць:
Калі сіла — канец сыра,
Калі змога — паўпірога,
Калі ласка — водкі пряшка,
А індычку — на затычку.

82

Добры вечар, гаспадару!
Няхай так будзе[1]!
Ішлі, пайшлі, сюды прыйшлі.
Гаспадару, слічны пану,
Пахвалёны дом свянцоны.
Гаспадару, слічны пану,
Ці спіш, ляжыш, спачываеш?
Ці ў пярыне у пуховай,
Ці з жаною маладою,
Ці з дзеткамі-малалеткамі?
Глянь ў ваконца супраць сонца,
Праз аконца ветрык веець,
Ветрык веець, павяваець,
Гаспадара пабуджаець.
Гаспадынька, пекна пані,
Устань рана-ранюсенька,
Мыйся бела-бялюсенька,
Глянь, на двары што дзеецца,
Што дзеецца, лялеецца.
У тваім дварку, як у райку,
Сады цвітуць, пчолкі звіняць.
У том у садочку рэчка цячэць,
Каля рэчкі цэрква стаіць,
А ў царкве прастол стаіць,
За прастолам сам бог сядзіць.
Каля яго служкі яго
Шахуюцца, рахуюцца,
Катораму перша святца,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.