Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Катораму ўпярод стаці.
Перша свята — божа лета,
Святы ізбор — вадзічку з гор.
А Казімір дровы сячэць,
Дровы сячэць, клады кладзець.
Благавешчань зямлю сушыць,
Зямлю сушыць, жыта рушыць.
Чысты чацвер сошку правіць,
Сошку правіць, каня гладзіць,
Каня гладзіць, заворываець.
Свята пасха яйкі красіць,
Яйкі красіць, разгаўляець.
— Святы Юры, боскі ключнік,
Вазьмі ключы залатыя,
Пусці расу на ўсю вясну.
Радаўніца барануець,
А Мікола, стары сявец,
Ячмень сеець, засяваець.
Святы Ян, божы каваль,
Косы круціць, сярпы зубіць.
Святы Ілля, стара жняя,
Вышаў у поле у чыстае
З малым сынам, з белым сырам.
Шахнець, махнець — снапок сажнець.
Святы спасік, пільны часік,
Жытцо возіць, бога просіць:
— Перанясі, божа, маё жытцо,
[Маё жытцо] праз гумянцо,
Праз гумянцо да у варуд.
Прачыстая жытцо сеець,
А меншая ў помач стала,
Жытцо скора запахала.
Святы звіжань дамоў дзвіжэць,
Святы пакроў — саўсім дамоў,
І з скацінкай, і з хлябінкай.
Святы Змітрок, за ўсіх хітры,
Піва варыць, сыноў жэніць,
Сыноў жэніць, пасагі дзеліць,
Сыночку па канёчку,
А дачушцы па кароўцы.
Пакрывае пчалу мёдам,
Пчалу мёдам, ваду лёдам,
Дзеўку вянцом, а бабу чапцом.