Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што ў тваім гумне да явілася -
Свянцоная прошча станавілася.
А ў той прошчы ўсе святочкі,
Ўсе святочкі, ўсе празнічкі
Сабіраліся, рахаваліся,
Катораму святу напярод ісці.
Святое ражство напярод пайшло,
Святы вялікдзень з красным яечкам,
Благавешчанне з новаю сахою,
З новаю сахою завораваць.
А ўшэсце жыта ўсыпае,
Святая тройца жыта раўнуе,
Святая тройца жыта красуе,
Дзесятуха краску абівае,
Святы Пятрок пяткі укладае,
Святая Ілля жыта дажынае,
А Барысе — сам бараніся,
Дробныя святочкі, насіце снапочкі.

81

Гаспадару, добры пану,
Няхай так будзець[1]!
А ці спіш, ляжыш, спачываеш?
Ці з жаною маладою,
Ці з дзеткамі маленькімі?
Устань рана, мыйся бела,
Мыйся бела, як папера,
Глянь у ваконца на ўсход сонца,
Што дзеецца, лялеецца.
У тваім дварку, як у вянку,
Сады цвіцяць, пчолкі звіняць.
А ў полі стаіць явор,
[Стаіць] явор шырок, зялён.
Пад яворам прастол стаіць,
За прастолам крэсла стаіць,
На тым крэсле сам бог сядзіць.
Каля яго служкі яго
Лісты пішуць, рассылаюць,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.