Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зажынаець.
Святы іспас
Яблыкі свенціць.
Свята прачыста
Жыта свенціць,
Засяваець.
Святы пакроў
Зямелечку засцілаець
Жоўтым лістам,
Белым снегам.

78

Гаспадарочак, добры паночак,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
А ці спіш, ляжыш, ці 'дпачываеш?
А калі ты спіш, бог із табою,
А калі не спіш, гукай са мною.
Адчыні вакно, паглядзі на двор,
На тваім двару ява явіцца,
Ява явіцца — цэркаў ставіцца,
Цэркаў ставіцца мураваная,
Мураваная, пазлачаная,
А ў той цэркаўцы пры правай сцяне,
Пры правай сцяне крэслечка стаіць.
А ў тым крэчлечку во сам бог сядзіць,
Во сам бог сядзіць, кніжачку дзяржыць,
Кніжачку дзяржыць, пішыць, чытаець,
Пішыць, чытаець, святкі збіраець,
А катораму напярод пайсці.
Свято раждзяство напярод пайшло,
Свято васілле во з Новым годам,
Із Новым годам, із новым шчасцем.
Свято хрышчэнне ваду хрысціла,
Ваду хрысціла, наверх пусціла.
Святы грамнічкі васкі тапілі,
Васкі тапілі, свечы сучылі,
Святы грамніцы ў цэркаў насілі,
У цэркаў насілі, во пасвянцалі.
Святы Еўдакей — веснавы святок,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.