Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прастол стаіць,
За прастолам
Сам бог сядзіць.
Каля яго
Служкі яго,
Ўсе святыя,
Збіраюцца
І, як пчолкі,
Злятаюцца.
Яны святца
Падрад ставяць.
Святы ізбор
Упярод ступіць,
Зімку зрадзіць,
Сошку ладзіць.
Благавешчанне
Ў поле едзець
Заворываць
Вараным канём,
Залатой сахой.
А вербніца
Вербу ломіць,
Ў цэркву нясуць
І пасвянцаюць.
Чысты чацвер
Чысціць, мыець.
Свята пасха -
Красен, ясен,
З красным яйцом
Паздраўляець.
Святы Юрый,
Божы ключнік,
Бярэць ключы залатыя,
Ідзець у стайню.
Сядлай каня
Варанога,
Едзь у поле
У чыстае,
Адамкні зямлю
На ўсю вясну,
Дробны дожджык
На ўсё летца.
А Мікола