Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што мы ходзім, бога просім:
— Дай жа ж, божа, зарадзі ж, божа,
У пуні кладам, на таку ўмалотам,
У дзяжы падходам, у печы ростам,
У печы ростам, на стале насытам.
Гаспадару, слаўны мужу,
[Слаўны мужу] над мужамі!
Дары гасцей, не баў, бардзей.
Нашы дары невялікія,
Невялікія — у дзверы не лезуць,
Праз аконца як шыць шыюць.
Дай мерачку за фатыгачку,
Чырвон злоты мне на боты,
Пачынальнічку — капу яек,
Братцам-памагальнічкам — па дзесятачку.
Да й на дварэ ветрык веець,
Валачэбнічкам ножкі млеюць;
Да й на дварэ дожджык дыліць,
Валачэбнічкам жывот ныіць.
Гаспадару, слаўны мужу,
[Сдазгы мужу] над мужамі!
Прасі к сабе гасцей ў хатку,
Сыр на талерку, кварту гарэлкі,
Кварту гарэлкі, пшонны пірог,
К таму пірагу місу тварагу.

Дай жа божа, каб васьмёркай пахалі,
Васьмёркай пахалі, дзевятым ганялі,
А дзесяты падбрыківаў,
А на адзінаццатым у дружкі ездзіць.