Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Прычыны сьмяротнасьці (даныя штату Канзас на 1927 г.)

абсолютныя на 100.000
насельніцтва
паражэньні сэрца 2.612 142,3
злаякасныя пухліны 1.839 100
апоплексія 1.832 99,6
нэфрыт 1.534 83,4
траўма 1.345 73,1

Які процант сьмяротнасьці сярод самых траўматыкаў?

Паводле даных Народнага Камісарыяту Працы РСФСР у 1922-23 г. г. ад прамысловых траўм памерла 0,5 проц., што дае вялізарную абсолютную лічбу.

У Расіі ў 1912 г. памерла ад пашкоджаньняў з ліку пацыентаў, што знаходзілася ў рускіх больніцах — 9.207 чалавек, што складае 3,1 проц. і 5 проц. у адносінах да ўсіх памершых у больніцах; у Джыбсона на 1.598 траўматычных пашкоджаньняў памерла 4 проц. Цікава параўнаць з гэтым лічбы аднаго ангельскага госьпіталю 1872 г. (госьпіталь сьв. Георга), дзе процант сьмяротнасьці ад траўм — 5,3. У Більрота процант сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў вагаўся паміж 13 і 18,5. У мяне ў клініцы процант сьмяротнасьці траўматыкаў быў роўны — 6,6 проц. Такім чынам, мы бачым, што ў залежнасьці ад цяжкасьці выпадкаў процант сьмяротнасьці вагаецца паміж 4 і 7.

Як можа змагацца хірургія з гэтай сьмяротнасьцю? Конкрэтны адказ можна даць, вывучыўшы голоўныя компанэнты траўматычнай сьмяротнасьці.

Пашкоджаньні чэрапу.

Траўмы чэрапу заслугоўваюць разгляду ў першую чаргу, як па сваёй адноснай частасьці, так і па сваёй небясьпечнасьці. Сярод зломаў касьцей наогул, зломы чэрапу адыгрываюць ня такую ўжо вялікую ролю ў сэньсе частасьці (ад 1,45 проц. да 3,8 проц.); у апошніх германскіх статыстыках на 275.450 зломаў налічваецца 9.036 зломаў чэрапу, г. зн. 3,4 проц.; але ў госьпітальных ўмовах гэтыя лічбы большыя — 10-19 проц.

Розныя пашкоджаньні галавы наогул зьяўляюцца цяжкімі. Калі ўзяць больнічныя лічбы, дык сьмяротнасьць роўная — 5,2-6,5-12 проц. У Сакалоўскага (Менск) гэты процант роўны — 10%, у мяне — 11 проц.

Калі-ж узяць толькі зломы чэрапу, дык процант рэзка павялічваецца. Найбольшыя абсолютныя лічбы мы маем у Германіі: