Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Факлам, 1883 г. - 28-30 проц. сьмяротнасьці
Кюстэр, 1902 г. - 18,8 проц.

Да 1912 г. шматлікія статыстыкі даюць сярэднюю лічбу - 11 проц. і пасьля 1912 г. на 1921 г. - такая-ж сярэдняя роўна 4 проц.

Паводле Шмідэна, пасьля нэфрэктоміі пры тубэркулёзе нырак:

1890-1880 г. г. памерла - 35,6 проц.
1890-1900 г. г. , - 24,5

Пасьля 1900 г. памерла - ад 1,6 проц. да 5,9 проц.

Калі мы возьмем рэзэкцыі сустава - опэрацыі, як раз характарныя для даўнейшых часоў, дык і тут мы бачым розьніцу. Кеніг у 1880 г. меў 22 проц. сьмяротнасьці пры рэзэкцыі тубэркулёзнага калена; Зак - 17,3 проц; Баброў у 1891 г. - 21 проц. за апошнія гады Сьпіжарны гаворыць пра 3-5 проц.; Спасакукоцкі на 15 рэзэкцый сустава сьцягна меў 1 сьмерць(6,5 проц.; Ортэга - 1927 г. - 5 проц.; Джыбсон - 1927 г. - 4 проц.

Пухліны сьпінных мазгоў даюць паводле Стургсберга (да 1908 г.) - 29,1 проц. сьмяротнасьці; Краўзэ (да 1911 г.) - 20 проц., Ранцы (да 1922 г.) - 8,8 проц.; Эльсбэрг (1925 г.) - 3 проц.

Такім чынам, у цэлым радзе галін прогрэс бязумоўна ёсьць. За 50 апошніх год сьмяротнасьць пры опэрацыях вольных грыж зьменшылася мінімум у 4 разы; пры зашчэмленных - у 4-5 разоў; пры Г. Э. добраякасным - у 12-15 разоў; пры пэрытоніце - у 2 разы; пры параненьнях жывата - у 1,5-2 разы; пры пляўрытах - у 5 разоў; пры раку грудзей - у 8 разоў; пры раку страўніка - у 3-4 разы; пры тубэркулёзе нырак - у 5-6 разоў; пры рэзэкцыях сустава - у 4 разы; пры пухлінах сьпінных мазгоў - у 2-3 разы і т. д.

Няма патрэбы павялічваць больш гэты сьпіс, бо далей мы ўсёроўна будзем гаварыць пра процант сьмяротнасьці пры паасобных захворваньнях. Я ўзяў гэтыя прыклады для таго, каб паказаць, што наша палажэньне пра зьмяншэньне пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці - мае за падставу бясспрэчныя матэрыялы.