Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

цыянарных хворых маёй клінікі, дык атрымаем наступныя лічбы:

Хворых Сьмярцей
1925 г. 3.234 61
1926 г. 3.470 52
1927 г. 3.223 88
1928 г. 4.400 94
1929 г. 2.710 55
17.037 350 — 2 проц.

Але 2 проц. прыпадаюць на больш цяжкіх хірургічных хворых, як амбуляторных, так і стацыянарных, бо ў больніцу зварочваюцца з больш цяжкімі захворваньнямі. Таму прыняўшы лічбу 1:100, як паказальнік хірургічнай летальнасьці, я думаю, што знаходжуся недалёка ад ісьціны.

3. Сьмяротнасьць ў хірургічных аддзяленьнях.

Лічбы сьмяротнасьці пры хірургічных захворваньнях у стацыянарах не даюць, зразумела, поўнага ўяўленьня аб сапраўднай хірургічнай сьмяротнасьці. З аднаго боку, вельмі многа сьмяротных выпадкаў не пападае ў стацыянары; вельмі многа памірае раптоўна ад пашкоджаньняў; шмат хворых з «новаўтварэньнямі» канчаюць жыцьцё ў сябе дома. З другога боку, у стацыянарах зьбіраюцца найбольш цяжкія хірургічныя хворыя. Але іменна таму, што тут мы маем справу з цяжкімі выпадкамі, проблема вывучэньня фактараў сьмяротнасьці ў хірургічным стацыянары павінна даць нам шмат чаго для выяўленьня мер зьмяншэньня хірургічнай сьмяротнасьці наогул.

Калі ўзяць процант сьмяротнасьці ў хірургічных аддзяленьнях, пачынаючы ад 1900 г. дык на 36.169 стацыянарных хірургічных хворых (справаздачы 18 аддзяленьняў — клінікі, вялікія і малыя больніцы), я налічыў 1.631 сьмяротных выпадкаў; процант роўны 5.

Калі карыстацца іншым спосабам вылічэньня — сярэдняй лічбай з лічбаў сьмяротнасьці розных устаноў, дык мы атрымаем лічбу 5,6 проц. — па сутнасьці блізкую да першай.

Для мяне зьяўляецца ня зусім зразумелым процант, вылічаны Мельнікавым: агульны процант сьмяротнасьці — паводле Мельнікава да вайны — 2,3%, пасьля вайны — 3,2%. Мне здаецца, што для складаньня яго статыстычных лічбаў было ўзята вельмі мала справаздач, пры гэтым толькі публікаваных, г. зн. звычайна «добрых», з малым процантам сьмяротнасьці. Такім чынам, мы