Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рыя людзі хутчэй паміраюць ад аскладненьняў пры зашчэмленасьці грыжы. Вось чаму зразумелы для нас амэрыканскія лічбы Вільліса, паводле якога сьмяротнасьць ад грыжы разьмяркоўваецца так, што да 50 г памірае 48 проц., а пасьля 50 г — 52 проц.

Язва страўніка, у моц тых-жа меркаваньняў, дае сьмяротнасьць пераважна таксама ў старыя гады. У статыстыцы Вільліса паказана 45 проц. сьмяротнасьці да 50 г, і 55 проц. — пасьля 50 г. Італьлянская статыстыка дае наступныя, больш падрабязныя лічбы:

да 1 г 0,2 проц.
ад 1 да 10 0,4 «
» 10 " 20 1,7 «
» 20 " 40 20,5 «
» 40 " 60 34,4 «
» 61 і больш 40,3 «

Ілеус дае сьмяротнасьць пераважна пасьля 40 г, што відаць з наступнай табліцы:

Пецярбург 1897—1901 г. г. сьмярцей ад ілеусу
ад 16 да 20 г 5 выпадкаў
» 21 " 40 г 51 «
» 41 " 60 г 64 «
» 61 і больш 27 "

Таксама рэзка абмалёўваецца роля старасьці ў сьмяротнасьці пры хваробах мачапалавых органаў. Італьлянская статыстыка дае тут такія лічбы:

да 1 г 1,4 проц.
ад 1 да 10 1,3 «
» 10 " 20 0,9 «
» 20 " 40 3,4 «
» 40 " 60 10,3 «
» 61 і больш 63,4 «

Рэзкае павялічэньне ва ўзросьце больш 60 г адбываецца, як відаць, за лік гіпэртрофіі простаты. Значэньне ўзросту ў гэтым пункце я магу ілюстраваць данымі Уотсона, які пры вывучэньні 816 выпадкаў атрымаў сьмяротнасьць:

ва ўзросьце ад 49 да 59 г 5,8 проц.
» " " 59 " 69 г 9,5 «
» " " 69 " 79 г 15 «
» " " 79 " 89 г 33 «
» " больш 89 год 50 "