Старонка:Камінскі А.Е. Да пытання аб размерах гаспадаркі і формах землекарыстання на каланізацыйным фондзе.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

лічнасьць мае тое значэньне, што буйная гаспадарка павінна ў значнай ступені працаваць для рынку, у адносінах да якога яна мае цэлы шэраг пераваг (гуртовы продаж прадуктаў і закупка фабрыкатаў, магчымасьць крэдытаваньня, манеўрыраваньня і г. д.). У буйных гаспадарках часьцей, чым у дробных гаспадарках, павінна сустракацца рознастайнасьць глебы, з прычыны розьніцы іх фізыка-хэмічнага складу, ці з прычыны розьніцы іх тапаграфічнага становішча. Гэта неаднолькавасьць глебы з аднаго боку, — патрабуе, а з другога — і робіць магчымым рознастайнасьць прыёмаў тэхнікі, як у адносінах да с.-г. прыладаў ці спосабаў апрацоўкі і ўгнаеньня, так і ў адносінах да выбару расьлін. Налічча-ж рознастайных прыладаў дазваляе праводзіць тэхнічна больш дасканальную апрацоўку, г. зн. дае магчымасьць дасягнуць вышэйшай тэхнічнай рацыянальнасьці. У гаспадарках з вялікай тэрыторыяй можна ўводзіць такія прылады, якія зусім ня могуць знайсьці сабе прыстасаваньня ў дробнай гаспадарцы, з тае прычыны, што малая тэрыторыя прадстаўляе тэхнічныя перашкоды для работы данай машыны (напрыклад, трактар) або пры скарыстаньні такой машыны на нязначнай плошчы, работа абходзіцца вельмі дорага.

Па даных прафэсара Балашова, мяжа падрабненьня гаспадаркі для магчымасьці прыстасаваньня розных машын павінна складаць такі мінімум гадавой (ці сэзоннай) работы: раскідны сяўнік — 20 дзес. пасеву, радковы — 26 дзес., жняярка — 20 дзес., параконная малатарня — 23 дзес., 4-конная — 31 дзес., паравая — 250 дзес., арфа — 25 дзес. і трактар — 100 дзес.

Падзесяцінны кошт амартызацыі сельска-гаспадарчых машын пры рознай буйнасьці гаспадаркі, як відаць з наступнай табліцы[1], памяншаецца пры пераходзе ад дробных да буйных гаспадарак, пры чым гэта памяншэньне ідзе да гаспадаркі разьмерамі ў 300 дзес., а далей застаецца сталым.

СКЛАДАНАЕ ФАРМАТАВАННЕ

Пры малой плошчы гаспадаркі яе пабудова далёка ня ў поўнай меры будзе скарыстоўвацца і, што часта бывае, гаспадарка будзе ўладаць некаторай збыткавай кубатурай; акрамя гэтага, значна больш важным зьяўляецца тая акалічнасьць, што пры павялічэньні разьмераў пабудовы гаспадаркі, кошт яе ў разьліку на адзін куб, будзе значна

  1. Праф. Чаянов «Оптимальные разьмеры с.-х. предприятий».