Старонка:Бойка Б.С. Роля севазваротаў у падвышэнні ўраджайнасці.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Б. Бойка.

Роля севазваротаў у падвышэньні ўраджайнасьці.

Ужо ў 1887 г. мажліва для БССР[1] адзначыць наступныя лічбы: на 100 дз. пахаці прыходзіцца пад пасевам 67,9 дз., пад зімовымі — 32 дз., пад бульбай — 4,56 дз. і пад травамі — 0,34 дз. З гэтых лічб відаць, што ў васьмідзесятых-дзевяностых гадох папярэдняга стагодзьдзя пачаўся процес парушэньня традыцыйнай папаравай трохпалёвай сыстэмы палявой гаспадаркі. Спачатку гэты процэнт адбываўся на Беларусі даволі павольна і толькі ў апошняе дзесяцігодзьдзе перад імпэрыялістычнай вайной ён значна ўзрос — сельская гаспадарка пачала набываць яўна жывёлаводны напрамак, павялічылася таварнасьць гаспадаркі. Гэтым зьменам у агульным напрамку ўсёй сельскай гаспадаркі адпавядала ў сваім разьвіцьці і палявая гаспадарка, што мажліва заўважыць з наступнай табліцы:

СКЛАДАНАЯ ВІКІФІКАЦЫЯ

Доля зярнёвых у засеўнай плошчы і,. што асабліва характэрна, — доля зімавых значна зьменшылася; на ўзроўні з гэтым шпарка павялічылася ў засеўнай плошчы за паказаны кругабег часу, — 26 гадоў, — доля пад бульбай і сеянымі травамі. Калі ўжо для 1887 г. ня можна казаць, што ў Б. С. С. Р. існавала чыстая папаравая «трохпалёўка», дык з яшчэ большым правам мажліва сьцьверджаць, што перад вайной наша палявая гаспадарка ў значным стопню перашагнула «трохпалёўку», і знаходзілася на шляху к пладазьмену. Гэты процэс рэканструкцыі палявой гаспадаркі ў бок пладазьмену не па ўсёй Беларусі праходзіў у адным напрамку і не з аднолькавым тэмпам. Па Палесьсю, напрыклад, процант засеву ў пахаці быў ровен: у 1887 г. — 70,3, а ў 1916 г. — 54,0. Ня гледзячы на зьмяншэньне з працягам часу у Палесьсі паказанага процанту, палявая гаспадарка гэтага раёну разьвівалася ў прагрэсыўным напрамку, затым што адбывалася распашка залежы і перавод яе ў пахаць, як пастаянны ўжытак; адбываўся па-

  1. Бяз Гомельшчыны і Мазыршчыны.