Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Запаленьні сэрозных абалонак вялікіх поласьцяй (пэрытоніт і пляўрыт)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Агульная частка Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Запаленьні сэрозных абалонак вялікіх поласьцяй (пэрытоніт і пляўрыт)
Аўтар: Савелій Рубашоў
Запаленьні (абсцэсы) унутраных органаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Запаленьні сэрозных абалонак вялікіх поласьцяй.

(пэрытоніт, пляўрыт).

Агульныя статыстычныя даныя не даюць правільнага ўяўленьня пра процант сьмяротнасьці ад пэрытонітаў — бо там мы маем значную колькасьць пэрытонітаў лагвовых — гінэколёгічных, якія працякаюць інакш, як хірургічныя дыфузныя пэрытоніты.

Вось лічбы Расіі, Германіі.

Расія 1902 г. На 5.045 выпадкаў 1.498 сьмярцей -30 проц.
« 1909-1910 г.г. » 14.666 пэрытонітаў « -37 „
1912 г. „ 8.880 “ 3.276 » −37 "
Германія 1923 г. «12.436 „3.572 “ −30 „
1924 г. „ 12.862 “ 3.697 » −28 «
» 1925 г. « 15.842 » 4.116 « −26 „
1926 г. „ 15.502 “ 4.268 » −29 "

Калі ўзяць лічбы сьмяротнасьці ад пэрытонітаў у хірургічных аддзяленьнях, дык тут мы атрымаем значна большыя лічбы. Ад 1900 г. да 1914 г. гэтыя лічбы характарызуюцца так:

Лік выпадкаў Проц. сьмярцей
Грэкаў[1] 758 61
Сокалаў 174 85
Гіршэль[2] 428 60
Місай 437 63
Бондараў - 70
Залога - 70

У рабоце сваёй 1910 г. я на 2.470 выпадкаў пэрытонітаў мог налічыць 1.413 выпадкаў сьмерці, г. зн. процант сьмяротнасьці быў роўны 60, што і можна лічыць сярэдняй лічбай для таго часу.

У апошнія гады сярэдняя лічба меншая: мы сустракаем, праўда, лічбы ў 62 проц. (Джыбсон); 50 проц. (справаздача больніцы імя Дастаеўскага 1925 г.), — але побач з гэтым — 39 проц. (Спасакукоцкі[3]), 35 проц. (Гурэвіч), 28,3 проц. (Чарэпнін) нават 10 проц. (Юдзін). Малы процант сьмяротнасьці можа тлумачыцца як малай колькасьцю выпадкаў, так і тым, што іменна аўтар называе «агульным пэрытонітам».

Мой матэрыял і вынікі даюць, як відаць, сярэднюю лічбу для данага адрэзку часу:

Пэрытоніты на глебе: Лік выпадкаў Лік сьмярцей
параненьня страўніка 2 1
пэрфоратыўнай язвы страўніка 24 7
" « страваходу 1 1
пашкоджаньня печані і іншых органаў 3 3
» « кішак 14 8
пэрфорацыі язваў кішак 3 3
» ракавай язвы 1 1
непраходнасьці і пухліны 2 2
апэндыцыту 93 15
_____________________________________________ 143 41 (28,6 проц.)

Калі падлічыць мае даныя без апэндыцытаў, дык мы атрымаем: на 50 выпадкаў — 26 сьмярцей, г. зн. 52 проц. Аднак, вельмі важна ведаць ня толькі сумарныя лічбы, але і процант сьмяротнасьці пры паасобных формах пэрытоніту.

Я падаю наступную складзеную мною табліцу:

Табліца сьмяротнасьці пры опэрацыйным лячэньні пэрытонітаў (1910—1924 г.г.).

Этыолёгія Лік выпадкаў Процант сьмяротнасьці
Апэндыцыт 887 42,7
Язва страўніка 1.117 60
Тыфусовая язва 967 78
Траўма 625 60
Агнястрэльн. пашкоджаньні страўнічна-кішочн. тракту 2.031 58
Крыптогенэтычн. паходжаньня (дыплёкокавыя, пнэўмококавыя, грыпозн.) 475 84,5
Пэрытоніт бяз яснай этыолёгіі 135 87

Пэрытоніты апэндыкулярныя. У 1910 г. я на 1.698 пэрытонітаў мог вылічыць сьмяротнасьць — у 49 проц.; пры гэтым у шмат якіх іншых аўтароў былі і лепшыя вынікі — 17 проц. — 20 проц. — 33 проц. сьмяротнасьці. Грэкаў у 1912 г. дакладаў пра 42 проц. сьмяротнасьці на 101 выпадак; цяпер мы маем 23 проц. (Валькані 1928 г.), 20,9 поц. (Джыбсон 1927 г.), 13 проц. (Холін 1924 г.) і г. д. Мой матэрыял — 93 выпадкі — дае 16 проц. сьмяротнасьці.

Агульная лічба сьмяротнасьці пры пэрфоратыўнай язве страўніка да 1924 г. была роўная — 60 проц.; пасьля 1924 г. — на падставе 688 выпадкаў у 13 аўтароў — яна роўная — 40 проц. Аднак, гэта сярэдняя лічба, як відаць, адносна вялікая, бо ў гэту статыстыку ўваходзяць і нешматлікія выпадкі з вялікай сьмяротнасьцю (клініка Разумоўскага — 78,5 проц.; больніца імя Дастаеўскага 1925 г. — 4 выпадкі — 75 проц. і г. д.). Калі ўзяць толькі вялікія лічбы (вышэй 30), тады выходзіць — 33 проц., а ў некаторых аўтароў гэты процант яшчэ менш.

Джыбсон 1927 г. 112 выпадкаў 19 проц.
Вільліх 1928 г. 70 " 28,6 "
Вольф 1929 г. 55 " 21 "
(75 проц. опэравана ў першыя гадзіны).
Красінцаў 123 " 24,4 проц.
Мой матэрыял 34 " 29 "

Пры пэрфорацыі кішачных язваў, у тым ліку брушна-тыфусовых, пэрытоніты давалі вельмі вялікую сьмяротнасьць — 78 проц. (Лібэрмейстэр[4]); 74 проц. (Нэтцэль[5]); 72 проц. (Кертэ[6]); 73,9 — 76,5 проц. (Герстэр); мая зборная статыстыка — 76 проц.; і цяпер вынікі ня лепшыя. У мяне ў клініцы памерла 4 чалавекі такіх хворых; усе былі опэраваны.

Пэрытоніты на глебе пэрфорацыі жоўцевага пузыра. У 1910 г. я даваў лічбу — 50 проц.; Герстэр дае лічбу 66,6 проц.; Грэкаў У 1912 г. — 50 проц. За апошнія гады на 11 выпадкаў я мог налічыць розныя лічбы ад 31 проц. да 52 проц.; значыць мы маем тут невялікае зьмяншэньне.

Траўматычныя пашкоджаньні кішак і іншых органаў брушной поласьці даюць таксама вельмі цяжкія пэрытоніты — пра гэта гл. у разьдзеле аб пашкоджаньнях брушной поласьці. Грэкаў (1912 г.) дае лічбу ад 42 проц. да 86 проц., цяпер мы маем да 55 проц. Агнястрэльныя ваенныя параненьні даюць 66 проц. (Шмідэн), 75 проц. (Грэфэнбэрг), 56 проц. (Эндэрлен[7]), 49 проц. (Краске[8]), у сярэднім — 58-60 проц. Аднак ёсьць лічбы і ў 40 проц. (Мартэнс) і нават 30 проц.

Такім чынам, і тут ёсьць зьмяншэньне, хоць і невялікае. Гэтыя лічбы, узятыя мною для прыкладу, сьведчаць аб тым, што пры адных пэрытонітах мы маем значнае зьмяншэньне процанту сьмяротнасьці, пры другіх — зьмяншэньне малое, або яго зусім няма. Гэты факт прымушае шукаць тлумачэньня. Як відаць, большае зьмяншэньне даюць тыя пэрытоніты — пэрфорацыя язвы страўніка, апэндыцыт, — якія ў першыя гадзіны, звычайна, не зьяўляюцца вельмі вірулентнымі; даюць малое зьмяншэньне тыя пэрытоніты, дзе вірулентнасьць выяўляецца бурна ўжо з самага пачатку — напр., кішочнік. Адсюль вывад: наш посьпех у змаганьні з пэрытонітам і да гэтага часу засноўваецца больш на тым, што мы папераджаем яго шырокае разьвіцьцё, чым на тым, што мы ўмеем сапраўды змагацца з пэрытонэальнай інфэкцыяй.

Я лічу патрэбным зьвярнуць увагу на ўспамінаныя ў літаратуры — пра сьмяротнасьць ад пэрытоніту — малыя лічбы, бо яны падаюць надзею на тое, што магчымым зробіцца самое змаганьне з пэрытонітам. Напр. Макры (1927 г.) на 45 опэрацый пры пэрытоніце меў 9,3 проц. сьмяротнасьці: ён тлумачыць гэта ўжываньнем антытоксычнай сыроваткі.

Гнойныя пляўрыты даюць сьмяротнасьць значна меншую, як пэрытоніты, але ўсё-ж ткі не малую, і вывучэньне прычын гэтай сьмяротнасьці заслугоўвае, бязумоўна, увагі.

У абсолютных лічбах лік паміраючых ад пляўрытаў не малы; трэба, аднак, мець на ўвазе, што ў зьмешчаных ніжэй лічбах — ёсьць значная доля і іншых пляўрытаў, ня толькі гнойных. У Германіі за 1923 — 1.926 г. г. штогадова памірала ад пляўрытаў больш 1500 чалавек. У Італіі ад пляўрытаў памерла: у 1924 г. — 2.947 чалавек; у 1925 г. — 3.190 чал.; у 1926 г. — 3.042 чал. Трэба мець на ўвазе разьмеркаваньне гэтай сьмяротнасьці па ўзростах, як гэта відаць з табліцы, што падаецца:

Проц. сьмяротнасьці ад пляўрытаў па ўзростах:

да 1 г — 5,3 проц.; да 10 г — 21,4 проц.; 10-20 г — 7,5 проц.; 20-40 г — 17,8 проц.; 40-60 г — 20,7 проц.; больш 60 — 24,9 проц.

Агульны процант сьмяротнасьці можна бачыць з лічбаў дзяржаўнай статыстыкі, памятаючы, зразумела, што тут гаворыцца пра пляўрыты ня выключна гнойныя:

Германія 1923 г. — 18.616 выпадкаў — 8,2 проц. сьмяротнасьці
" 1924 г. 18.276 " 7,0 " «
» 1925 г. 19.849 " 6,8 " «
» 1926 г. 19.797 " 6,8 " "

Гнойны пляўрыт дае вельмі вялікую сьмяротнасьць, асабліва у дзіцячыя гады, як гэта добра відаць з лічбаў Краснабаева і Віленскага.

Краснабаеў
Узрост Лік выпадкаў Проц. сьмяротнасьці
0-1 51 56,8
1-4 162 33,9
4-9 96 19,8
9-12 44 11,3
Віленскі
да 1 году - 70
да 2 год - 50

Удзел дзяцей значна павялічвае проц. сьмяротнасьці. Такім чынам, найбольшая сьмяротнасьць бывае ў тых аўтароў, якія маюць справу з дзецьмі.

Краснабаеў 145 выпадкаў Тэкст ячэйкі
Гайле - " 50,0 " "
Раймольд 71 " 38,0 " "
Віленскі - " 28,0 " "

Трэба мець на ўвазе яшчэ адзін момант: бактэрыолёгічную характарыстыку пляўрыта. Напр., паводле даных Краснабаева і Вітфэльда стрэптококавая эмпіэма давала 35,3 — 35,7 проц. сьмяротнасьці.

Стафілёкокавая эмпіэма давала 14,3 проц. сьмяротнасьці
Мяшаная " " 25 — 42,3 " "
Дыплёкокавая " " 7 — 28,6 " "
Пнэўмококавая " " 5 " "
Маючы на ўвазе ўсе гэтыя папраўкі, карыстаючыся статыстыкамі, дзе лічбы: мінімум 13 проц., максымум — 31 проц., сярэдняя — 20 проц. Негелі (клініка Гарэ) дае з 1894 г. да 1919 г. на 164 выпадкі — 19,5 проц. сьмяротнасьці. Для больш новых статыстык — мінімум — 0, максымум — 24 проц., сярэдняя — 10,5 проц. Оратор (1930 г.) дае лічбу — 20 проц. Зразумела, я паўтараю, што лічбы гэтыя толькі прыблізныя, і пры пэўных умовах яны могуць павялічыцца. Напр., у справаздачы клінікі Мартынава гаворыцца пра 20 проц. сьмяротнасьці, але справа ідзе пераважна аб агнястрэльных параненьнях. Я лічу характарнымі напр., лічбы Джыбсона (вялікая амэрыканская больніца): у яго з 1912 г. да 1919 г. на 84 выпадкі было 14,6 проц. сьмяротнасьці, а з 1919 г. па 1927 г. — на 134 выпадкі 9,6 проц.

Што-ж гэта за фактары, якія далі (будзем дзеля асьцярожнасьці гаварыць некаторае) зьмяншэньне сьмяротнасьці.

Першым і галоўным фактарам зьяўляецца сваячасовасьць умяшаньня. Для ілюстрацыі гэтага палажэньня я вазьму свой матэрыял. У мяне на 53 выпадкі — 10 сьмярцей — 20 проц. сьмяротнасьці. Але з гэтых 10 сьмяротных вынікаў 6 разоў сьмерць была рэзультатам выключна запушчанасьці выпадкаў; 4 дзяцей было прыведзена ў безнадзейным стане і нават ня можна было спадзявацца на жыцьцё (дзеці ўзростам да 4 год., пасьля 5-8 тыднёвага консэрватыўнага лячэньня); 2 дарослых таксама знаходзіліся ў вельмі цяжкім запушчаным стане. Ці памерлі гэтыя хворыя на пляўрыты ад таго, што ім была зроблена опэрацыя? Зразумела, не. Гэта здарылася выключна ад запушчанасьці хваробы. Адкінуўшы гэтыя 6 сьмярцей, у нас застаецца 4 сьмерці на 47 выпадкаў, г. зн. 9 проц.

Такім чынам, і тут мы адзначаем важнасьць сваячасовага ўмяшаньня. Пры гнойным пляўрыце гэта задача, праўда, цяжэй, чым пры пэрытоніце: ня толькі вельмі позьняе, але таксама і вельмі раньняе ўмяшаньне можа зьявіцца для хворага ракавым. Аднак, ясна, што прынцып сваячасовасьці цалкам застаецца ў сіле і тут.

Другім фактарам зьяўляецца мэтод лячэньня — гэта замена, хоць бы частковая, адкрытага спосабу лячэньня закрытым. Напр., паводле матэрыялаў раду аўтароў, пры параўнальным правядзеньні, адкрыты спосаб даваў да 37 проц. сьмяротнасьці, а закрыты — 8-20 проц. Крымаў меў сьмяротнасьць — пры адкрытым спосабе — 28,6 проц., пры закрытым — 9 проц. Турнэ на 2.447

выпадкаў, лечаных адкрыта, меў 23,6 проц. сьмяротнасьці, на 1.026 закрытых — 10 проц.

Такім чынам, калі пры пэрытоніце наша ўзьдзейнічаньне вельмі простае, дык неабходнасьць выбару і індывідуальнага, падыходзячага для данага выпадку, спосабу лячэньня робіць цяжэйшай справу пры гнойным пляўрыце.

  1. Артыкул у рускай Вікіпедыі — Греков, Иван Иванович
  2. артыкул у Рускіх Вікікрыніцах — Гиршель, Леви Элиас
  3. Спасылка ў Рускай Вікіпедыі — Спасокукоцкий, Сергей Иванович
  4. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Carl von Liebermeister
  5. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Wilhelm Netzel
  6. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Werner Körte
  7. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Eugen Enderlen
  8. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Paul Kraske