Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
208. Гэнрых 209. Сонэт
Санэт
Аўтар: Алексіс-Фелікс Арвер
1927 год
Арыгінальная назва: Sonnet imité de l’italien (?)
Пераклад: Максім Багдановіч
210. ⁂ Рыцар Няшчасьце, што скрозь езьдзіць пад маска маўчком

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З АРВЭРА.

209.

СОНЭТ.

Я тайну ў глыбіне душы хаваю,
Ў жыцьці мінутным — вечную любоў.
Няма ў ёй надзей, няма і слоў.
Аб ёй ня чула тая, што кахаю;
Уваг яе к сабе я не зьвяртаю;
Я ўсьцяж адзін, хаця-б і з ёй ішоў;
І я нічога да канца гадоў,
Ня сьмеючы прасіць, не атрымаю.
І хоць ласкавасьць бог надаў да ёй,
Яна прастуе пуціной сваёй
І шэпт маёй любві не пачувае.
Калі-ж, душою срогая, спаткне
Ёй поўны гэты верш — яна шапне:
«Хто-ж тая жэншчына?» — і не ўгадае.

Увагі

[правіць]

209. Сонет Арвэра. Выдаецца з чарнавога рукапісу з папкі IV, № 8, 10.
Арвэр (Arvers Alexis-Felix) францускі пісьменьнік; радзіўся ў 1806 г., у Парыжы, памёр у 1850-м г.
Літаратурнай Камісіі, за адсутнасьцю твораў Арвэра ў Менску, не ўдалося ўстанавіць, чым зьяўляецца „Сонэт Арвэра“, — перакладам вершу ці насьледаваньнем.
Варыянт з чарнавога адрыўку з папкі IV, 6, 15:
6Самотны, на‘т калі-б і з ёй ішоў.
У апошнім радку русіцызм „жэншчына“.

У рукапісах поэты захаваўся той-жа верш у расійскай мове (IV, 13, 1), які тут прыводзім:

СОНЕТ АРВЕРА.

Святую тайну глубь моей души скрывает, —
В ней вечная любовь оттиснула печать.
Но, мучась без надежд, я принужден молчать:
Виновница любви о ней совсем не знает.
Увы! Она меня всегда не замечает,
И, рядом с ней идя, я одинек опять…
Так дни мои пройдут… Но ничего мне дать, —
Не смевшему просить, — она не пожелает.

Ее господь создал и нежной и не злой.
И все ж, не слушая слов страсти за собой,
Рассеянно она пойдет тропой своею
И, строго чистая, невинная, шепнет,
Читая этот мой сонет, весь полный ею:
„Кто ж эта женщина?“ И, знаю, не поймет.