Роздум

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Роздум
Аўтар: Мікола Сурначоў
Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25644-1.pdf

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І цішыня, і стогн глухі,
І сэрца ачарсцвела быццам,
І хочацца на грунт сухі,
Нібы на ложак, апусціцца.
Мацнее бой, і ты з штыком
Ідзеш наўпрост да перамогі,
І, можа быць, сустрэне дом
Пасля вайны зусім нямногіх.
І, можа, я, як ветэран,
Паду на жоўклыя пракосы
І да маіх гаручых ран
Нахіляцца спагадна лозы.
Не гэта нас турбуе! — Што ж?
Без перамогі свет не міл мне.
Калі не я, жыць будзе ўсё ж
Зямля, што нас з табой ўзрасціла.

4-ты Украінскі фронт