Ветразі (1929)/II/Плачуць асеньнія клёны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Не глядзі з дакорам ⁂ Плачуць асеньнія клёны
Верш
Аўтар: Тодар Кляшторны
1929 год
⁂ Задыміўся імжою сыр-бор

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Плачуць асеньнія клёны…
Месяц лісты палічыў…
Нехта знайшоў міліёны,
Нехта душу загубіў…

Нам вось нічога ня трэба,
Наша пры нас заўсягды…
Дальш ад цнатлівага неба, —
Дальш ад сьмяртэльнай бяды.

Сядзь, дарагая Галіна,
Годзе, аб чым сумаваць…
Шчасьце заўсёды — хвіліна,
Шчасьце няможна губляць.

Нам не патрэбна багацьце,
Клець і чужая павець…
Будзем над горам сьмяяцца, —
Праўдзе у вочы глядзець.

Чуеш, у восенскіх шатах
Клёны гавораць „кахай!“
Хай я сто тысяч — жанаты,
Ты не зважай, не зважай…

Прыдуць другія варункі,
Будзеш далёка — ня плач…
Я і ў лістох пацалункі
Буду табе пасылаць…

1928 г.