Перайсці да зместу

Паэт, ты вольнага Пэгаса…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Паэт, ты вольнага пегаса)
Паэт, ты вольнага Пэгаса…
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 3, жнівень 1923 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




В. ЛАСТОЎСКІ.


∗     ∗

Паэт, ты вольнага Пэгаса
ў прыгожых дум ярмо ўпрагай
і тучны чорназём,
мінуўшчыны радзімай,
у ськібы стройныя складай!
Бо толькі гэта глеба
дасьць нам жаданы агняквет,
якім Крывіцкі геній
счаруе сьвет.
Бо толькі родны чорназём,
цяплом духовым абагрэт,
здалее даць пітомае красы,
прадзіўны квет.


∗     ∗

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.