Паходная

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Паходная
Аўтар: Мікола Сурначоў
Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25644-1.pdf

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нам яшчэ, магчыма, давядзецца
Піць ваду балотную з канаў,
І не хутка мірна усміхнецца
Рог вясёлкі паміж росных траў.
Нам, магчыма, лёс насуліць многа
Непрадбачных і звычайных спраў,
Баявую не адну дарогу,
На якой смерць часта сустракаў,
На якой не зацвіце маліна,
Кветкі сохнуць, стогнуць крумкачы
І, як здань, зямлі маёй дзяўчына
Плача горка, косы ірвучы.

Паўднёвы фронт