Мая ліра (1924)/III/Не чаруй

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Не чаруй)
Як мрэц Не чаруй
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Сэрца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ ЧАРУЙ.

Не чаруй мяне ты зорам,
Не чаруй красой;
Не чаруй сваім ты горам,
Не чаруй сьлязой.

Не чаруй ядвабнай коскай,
Ні вусноў агнём…
Не чаруй усьмешкай боскай,
Ні сьвятым жыцьцём.

Не чаруй дзявочым станам,
Не чаруй грудзьмі…
Каб ня быў я пакараным
Богам і людзьмі.