Люляй-люляй, мой сыночак…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Люляй-люляй, мой сыночак…
Калыханка
Аўтар: народ
Крыніца: http://knihi.com/Roznaje/Lulaj-lulaj,_moj_synocak.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




— Люляй-люляй, мой сыночак,
Хто ця будзе калыхаці?
— Будзе веяць буйны вецер,
То той мяне пакалыша.
— Люляй-люляй, мой сыночак,
Хто ця будзе есці даваці?
— Будзе ляцець ды пчоланька,
Прынясе яна мне мёду.
— Люляй-люляй, мой сыночак,
Хто ця будзе піць даваці?
— Будзе ісці дробны дожджык,
То той жа мяне напоіць.