Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (1994)
зыходзячы з адказнасці за цяперашні стан і будучыню Беларусі, усведамляючы сябе паўнапраўным суб’ектам сусветнага супольніцтва і пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, грунтуючыся на сваім неад’емным праве на самавызначэнне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь,
жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду, непахісныя ўстоі народаўладдзя і прававой дзяржавы, прымаем гэту Канстытуцыю – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.РАЗДЗЕЛ I. АСНОВЫ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА ЛАДУ
[правіць]Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.
Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку.
Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак.
Артыкул 2. Чалавек з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы.
Дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Грамадзянін адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, якія ўскладзены на яго Канстытуцыяй.
Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна і праз прадстаўнічыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй.
Любыя дзеянні па дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, а таксама шляхам іншага парушэння законаў Рэспублікі Беларусь караюцца згодна з законам.
Артыкул 4. Дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў.
Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб’яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян.
Артыкул 5. Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнічаючы ў рамках Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выказванню палітычнай волі грамадзян, удзельнічаюць у выбарах.
Палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні маюць права карыстацца дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі ў парадку, вызначаным законам.
Забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксама іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу ці вядуць прапаганду вайны, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.
Артыкул 6. Дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Дзяржаўныя органы ў межах сваіх паўнамоцтваў самастойныя: яны узаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымліваюць і ўраўнаважваюць адзін аднаго.
Артыкул 7. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы звязаны правам, дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю законаў.
Прававыя акты або іх асобныя палажэнні, прызнаныя ва ўстаноўленым законам парадку супярэчнымі з палажэннямі Канстытуцыі, не маюць юрыдычнай сілы.
Нарматыўныя акты дзяржаўных органаў публікуюцца або даводзяцца да ўсеагульнага ведама іншым прадугледжаным законам спосабам.
Артыкул 8. Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства.
Не дапускаецца заключэнне міжнародных дагавораў, якія супярэчаць Канстытуцыі.
Артыкул 9. Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца натуральнай умовай існавання і прасторавай мяжой самавызначэння народа, асновай яго дабрабыту і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Тэрыторыя Беларусі адзіная і неадчужальная.
Тэрыторыя падзяляецца на вобласці, раёны, гарады і іншыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел дзяржавы вызначаецца законам.
Артыкул 10. Грамадзяніну Рэспублікі Беларусь гарантуецца абарона і заступніцтва дзяржавы як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі.
Ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь або права змяніць грамадзянства.
Грамадзянін Рэспублікі Беларусь не можа быць выдадзены замежнай дзяржаве, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Набыццё і страта грамадзянства ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з законам.
Артыкул 11. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства на тэрыторыі Беларусі карыстаюцца правамі і свабодамі і выконваюць абавязкі нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй, законамі і міжнароднымі дагаворамі.
Артыкул 12. Рэспубліка Беларусь можа надаваць права прытулку асобам, якія церпяць пераслед у іншых дзяржавах за палітычныя, рэлігійныя перакананні або нацыянальную прыналежнасць.
Артыкул 13. Дзяржава надае ўсім роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці, акрамя забароненай законам, і гарантуе роўную абарону і роўныя ўмовы для развіцця ўсіх форм уласнасці.
Дзяржава ажыццяўляе рэгуляванне эканамічнай дзейнасці ў інтарэсах чалавека і грамадства.
Законам могуць быць вызначаны аб’екты, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, а таксама замацавана выключнае права дзяржавы на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці.
Артыкул 14. Дзяржава рэгулюе адносіны паміж сацыяльнымі, нацыянальнымі і іншымі супольнасцямі на аснове прынцыпаў роўнасці перад законам, павагі іх правоў і інтарэсаў.
Артыкул 15. Дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, свабоднае развіццё культур усіх нацьянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.
Артыкул 16. Усе рэлігіі і веравызнанні роўныя перад законам. Наданне якіх-небудзь пераваг або абмежаванняў адной рэлігіі або веравызнання ў адносінах да іншых не дапускаецца.
Забараняецца дзейнасць канфесійных арганізацый, іх органаў і прадстаўнікоў, якая накіравана супраць суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды ці звязана з парушэннем правоў і свабод грамадзян.
Адносіны дзяржавы і канфесій рэгулююцца законам.
Артыкул 17. Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова.
Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.
Артыкул 18. Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцьпаў і нормаў міжнароднага права.
Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву – нейтральнай.
Артыкул 19. Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Артыкул 20. Сталіца Рэспублікі Беларусь – горад Мінск.
Статус горада Мінска вызначаецца законам.
РАЗДЗЕЛ II. АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА
[правіць]Артыкул 21. Забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы.
Дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы.
Артыкул 22. Усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў.
Артыкул 23. Абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб.
Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону.
Артыкул 24. Кожны мае права на жыццё.
Дзяржава абараняе жыццё чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў.
Смяротная кара да яе адмены можа прымяняцца ў адпаведнасці з законам як выключная мера пакарання за асабліва цяжкія злачынствы і толькі згодна з прыгаворам суда.
Артыкул 25. Дзяржава забяспечвае свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы. Абмежаванне або пазбаўленне асабістай свабоды магчыма ў выпадках і парадку, устаноўленых законам.
Асоба, узятая пад варту, мае права на судовую праверку законнасці яе затрымання або арышту.
Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасці абыходжанню ці пакаранню, а таксама без яго згоды падвяргацца медыцынскім або іншым доследам.
Артыкул 26. Ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ў прадугледжаным законам парадку даказана і ўстаноўлена прыгаворам суда, які ўступіў у законную сілу. Той, каго абвінавачваюць, не павінен даказваць сваю невінаватасць.
Артыкул 27. Ніхто не павінен прымушацца даваць паказанні і тлумачэнні супраць самога сябе, членаў сваёй сям’і, блізкіх родных. Доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы.
Артыкул 28. Кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё, у тым ліку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў, на яго гонар і годнасць.
Артыкул 29. Недатыкальнасць жылля і іншых законных уладанняў грамадзян гарантуецца. Ніхто не мае права без законнай падставы ўвайсці ў жыллё і іншае законнае ўладанне грамадзяніна супраць яго волі.
Артыкул 30. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад.
Артыкул 31. Кожны мае права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, асабіста або сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у адпраўленш рэлігійных культаў, рытуалаў, абрадаў.
Артыкул 32. Шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.
Жанчына і мужчына па дасягненні шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступіць у шлюб і стварыць сям’ю. Муж і жонка раўнапраўныя ў сямейных адносінах.
Бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні. Дзіця не павінна падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якія могуць нанесці шкоду яго фізічнаму, разумоваму або маральнаму развіццю. Дзеці абавязаны клапаціцца пра бацькоў, а таксама пра асоб, якія іх замяняюць, і аказваць ім дапамогу.
Артыкул 33. Кожнаму гарантуецца свабода поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.
Ніхто не можа быць прымушаны да выказвання сваіх перакананняў або адмовы ад іх.
Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца.
Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, аб палітычным, эканамічным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя.
Дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднанні, службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы.
Артыкул 35. Свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення ўказаных мерапрыемстваў вызначаецца законам.
Артыкул 36. Кожны мае права на свабоду аб’яднанняў.
Суддзі, пракурорскія работнікі, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь, органаў бяспекі, ваеннаслужачыя не могуць быць членамі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія дамагаюцца палітычных мэт.
Артыкул 37. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў. Непасрэдны ўдзел грамадзян у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў законаў і пытанняў рэспубліканскага і мясцовага значэння, іншымі вызначанымі законам спосабамі.
Артыкул 38. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна выбіраць і быць выбранымі ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.
Артыкул 39. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі, прафесійнай падрыхтоўкай маюць права роўнага доступу да любых пасад у дзяржаўных органах.
Артыкул 40. Кожны мае права накіроўваць асабістыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы.
Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы абавязаны разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін. Адмова ад разгляду пададзенай заявы павінна быць пісьмова матываванай.
Артыкул 41. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.
Дзяржава стварае ўмовы для поўнай занятасці насельніцтва. У выпадку незанятасці асобы па не залежных ад яе прычынах ёй гарантуецца навучанне новым спецыяльнасцям і павышэнне кваліфікацыі з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама дапамога па беспрацоўі ў адпаведнасці з законам.
Грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключаючы права на аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавораў (пагадненняў) і права на забастоўку.
Прымусовая праца забараняецца, акрамя работы або службы, якая вызначаецца прыгаворам суда або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы.
Артыкул 42. Асобы, якія працуюць па найму, маюць права на ўзнагароджанне за выкананую работу ў адпаведнасці з яе колькасцю, якасцю і грамадскім значэннем, але не ніжэй устаноўленага дзяржавай мінімальнага размеру. Жанчыны і мужчыны, дарослыя і непаўналетнія маюць права на роўнае ўзнагароджанне за працу роўнай вартасці.
Артыкул 43. Працоўныя маюць права на адпачынак. Для тых, хто працуе па найму, гэта права забяспечваецца ўстанаўленнем рабочага тыдня, які не перавышае 40 гадзін, скарочанай працягласцю работы ў начны час, прадастаўленнем штогадовых аплатных водпускаў, дзён штотыднёвага адпачынку.
Артыкул 44. Дзяржава гарантуе кожнаму права ўласнасці.
Уласнік мае права валодаць, карыстацца і распараджацца маёмасцю як аднаасобна, так і сумесна з іншымі асобамі. Недатыкальнасць уласнасці, права яе атрымання ў спадчыну ахоўваюцца законам.
Прымусовае адчужэнне маёмасці дапускаецца толькі па матывах грамадскай неабходнасці пры захаванні ўмоў і парадку, вызначаных законам, са своечасовым і поўным кампенсаваннем кошту адчужанай маёмасці, а таксама згодна з прыгаворам суда.
Ажыццяўленне права ўласнасці не павінна наносіць шкоды навакольнаму асяроддзю, гісторыка-культурным каштоўнасцям, уціскаць правы і абараняемыя законам інтарэсы іншых асоб.
Артыкул 45. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Права грамадзян Рэспублікі Беларусь на ахову здароўя забяспечваецца таксама развіццём фізічнай культуры і спорту, мерамі па аздараўленню навакольнага асяроддзя, магчымасцю карыстання аздараўленчымі ўстановамі, удасканальваннем аховы працы.
Артыкул 46. Кожны мае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права.
Артыкул 47. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, інваліднасці, страты працаздольнасці, страты карміцеля і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Дзяржава праяўляе асаблівы клопат аб асобах, якія страцілі здароўе пры абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў.
Артыкул 48. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на жыллё. Гэта права забяспечваецца развіццём дзяржаўнага, грамадскага і прыватнага жыллёвага фонду, садзейнічаннем грамадзянам у набыцці жылля.
Ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены жылля.
Артыкул 49. Кожны мае права на адукацыю.
Гарантуюцца даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах.
Артыкул 50. Кожны мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць, таксама як ніхто не можа быць прымушаны да вызначэння і ўказання нацыянальнай прыналежнасці.
Знявага нацыянальнай годнасці караецца згодна з законам.
Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання.
Артыкул 51. Кожны мае права на ўдзел у культурным жыцці. Гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, якія знаходзяцца ў дзяржаўных і грамадскіх фондах, развіццём сеткі культурна-асветных устаноў.
Свабода мастацкай, навуковай, тэхнічнай творчасці і выкладання гарантуецца.
Інтэлектуальная ўласнасць ахоўваецца законам.
Артыкул 52. Кожны, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абавязаны выхонваць яе Канстытуцыю, законы і паважадь нацыянальныя традыцыі.
Артыкул 53. Кожны абавязаны паважаць годнасць, правы, свабоды, законныя інтарэсы іншых асоб.
Артыкул 54. Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную спадчыну і іншыя культурныя каштоўнасці.
Артыкул 55. Ахова прыроднага асяроддзя – абавязак кожнага.
Артыкул 56. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.
Артыкул 57. Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Парадак праходжання вайсковай службы, падставы і ўмовы вызвалення ад вайсковай службы ці замена яе альтэрнатыўнай вызначаюцца законам.
Артыкул 58. Ніхто не можа быць прымушаны да выканання абавязкаў, якія не прадугледжаны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і яе законамі, ці да адмаўлення ад сваіх нравоў.
Артыкул 59. Дзяржава абавязана прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага і міжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй.
Артыкул 60. Дзяржаўныя органы, службовыя і іншыя асобы, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый, абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыі прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод асобы.
Гэтыя органы і асобы нясуць адказнасць за дзеянні, якія парушаюць правы і свабоды асобы.
Артыкул 61. Кожнаму гарантуецца абарона яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны.
3 мэтай абароны правоў, свабод, гонару і годнасці грамадзяне маюць права спагнаць у судовым парадку як маёмасную шкоду, так і матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды.
Артыкул 62. Кожны мае права на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод, у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў і іншых сваіх прадстаўнікоў у судзе, іншых дзяржаўных органах, органах мясцовага кіравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганізацыях, грамадскіх аб’яднаннях і ў адносінах са службовымі асобамі і грамадзянамі. У выпадках, прадугледжаных законам, юрыдычная дапамога аказваецца за кошт дзяржаўных сродкаў.
Процідзеянне аказанню прававой дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь забараняецца.
Артыкул 63. Ажыццяўленне прадугледжаных гэтай Канстытуцыяй правоў і свабод асобы можа быць прыпынена толькі ва ўмовах надзвычайнага або ваеннага становішча ў парадку і межах, вызначаных Канстытуцыяй і законам.
Пры ажыццяўленні асобых мер у перыяд надзвычайнага становішча не могуць абмяжоўвацца правы, прадугледжаныя ў артыкуле 24, частцы трэцяй артыкула 25, артыкулах 26, 31 Канстытуцыі.
РАЗДЗЕЛ III. ВЫБАРЧАЯ СІСТЭМА. РЭФЕРЭНДУМ
[правіць]ГЛАВА 1. ВЫБАРЧАЯ СІСТЭМА
[правіць]Артыкул 64. Выбары дэпутатаў і іншых асоб, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады народам, з’яўляюцца ўсеагульнымі: права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў.
У выбарах не ўдзельнічаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія ўтрымліваюцца па прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волі. У галасаванні не прымаюць удзелу асобы, у адносінах да якіх у парадку, устаноўленым крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, выбрана мера стрымання – утрыманне пад вартай. Любое прамое або ўскоснае абмежаванне выбарчых правоў грамадзян у іншых выпадках з’яўляецца недапушчальным і караецца згодна з законам.
Артыкул 65. Узроставы цэнз дэпутатаў і іншых асоб, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады, вызначаецца адпаведнымі законамі, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй.
Артыкул 66. Выбары з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць.
Падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і галосна.
Артыкул 67. Выбары з’яўляюцца роўнымі: выбаршчыкі маюць роўную колькасць галасоў.
Колькасць выбаршчыкаў у кожнай выбарчай акрузе павінна быць прыкладна роўнай.
Кандыдаты, якія выбіраюцца на дзяржаўныя пасады народам, удзельнічаюць у выбарах на роўных падставах.
Артыкул 68. Выбары з’яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна.
Артыкул 69. Галасаванне на выбарах з’яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў у ходзе галасавання забараняецца.
Артыкул 70. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты належыць грамадскім аб’яднанням, працоўным калектывам і грамадзянам у адпаведнасці з законам.
Артыкул 71. Расходы на падрыхтоўку і правядзенне выбараў ажыццяўляюцца за кошт дзяржавы ў межах выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў.
Артыкул 72. Правядзенне выбараў забяспечваюць выбарчыя камісіі.
Парадак правядзення выбараў вызначаецца законамі Рэспублікі Беларусь.
Выбары не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становішча.
ГЛАВА 2. РЭФЕРЭНДУМ (НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАННЕ)
[правіць]Артыкул 73. Для вырашэння важнейшых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця могуць праводзіцца рэспубліканскія і мясцовыя рэферэндумы.
Артыкул 74. Рэспубліканскія рэферэндумы назначаюцца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь па прапанове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або не менш як 450 тысяч грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам.
Вярхоўны Савет не пазней чым за 30 дзён пасля ўнясення на яго разгляд у адпаведнасці з законам прапаноў Прэзідэнта або грамадзян аб правядзенні рэферэндуму абавязаны назначыць дату правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.
Пытанне аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму можа быць разгледжана Вярхоўным Саветам таксама па ініцыятыве не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 75. Мясцовыя рэферэндумы назначаюцца адпаведнымі мясцовымі прадстаўнічымі органамі па сваёй ініцыятыве або па прапанове не менш дзесяці працэнтаў грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.
Артыкул 76. Рэферэндумы праводзяцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання.
У рэферэндумах удзельнічаюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам.
Артыкул 77. Рашэнні, прынятыя рэферэндумам, могуць быць адменены або зменены толькі шляхам рэферэндуму, калі іншае не будзе вызначана рэферэндумам.
Артыкул 78. Парадак правядзення рэспубліканскіх і мясцовых рэферэндумаў, а таксама пералік пытанняў, якія не могуць быць вынесены на рэферэндум, вызначаюцца законам Рэспублікі Беларусь.
РАЗДЗЕЛ IV. ЗАКАНАДАЎЧАЯ, ВЫКАНАЎЧАЯ І СУДОВАЯ ЎЛАДА
[правіць]ГЛАВА 3. ВЯРХОЎНЫ САВЕТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Артыкул 79. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з’яўляецца найвышэйшым прадстаўнічым пастаянна дзеючым і адзіным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 80. Вярхоўны Савет складаецца з 260 дэпутатаў, якія выбіраюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Дэпутатам Вярхоўнага Савета можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які валодае выбарчым правам і дасягнуў 21 года.
Артыкул 81. Тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета – пяць гадоў.
Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета могуць быць датэрмінова спынены па пастанове Вярхоўнага Савета, прынятай большасцю не менш як дзве трэці ад выбраных дэпутатаў.
Выбары новага складу Вярхоўнага Савета назначаюцца не пазней чым за тры месяцы да заканчэння паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета.
Артыкул 82. Першае пасяджэнне Вярхоўнага Савета склікаецца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў не пазней чым праз 30 дзён пасля выбараў.
Артыкул 83. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь:
- назначае рэспубліканскія рэферэндумы;
- прымае і змяняе Канстытуцыю;
- прымае законы і пастановы і ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем;
- дае тлумачэнне Канстытуцыі і законаў;
- назначае чарговыя выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета і мясцовых Саветаў дэпутатаў; выбары Прэзідэнта;
- утварае Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў;
- выбірае Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, Старшыню і Савет Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь, Старшыню і членаў Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
- вызначае парадак вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы;
- вызначае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;
- зацвярджае рэспубліканскі бюджэт, справаздачу аб яго выкананні, нарматывы адлічэнняў ад агульнадзяржаўных падаткаў і даходаў у мясцовыя бюджэты;
- устанаўлівае рэспубліканскія падаткі і зборы, ажыццяўляе кантроль за грашовай эмісіяй;
- ратыфікуе і дэнансуе міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь;
- прымае рашэнні аб амністыі;
- вызначае ваенную дактрыну;
- аб’яўляе вайну і заключае мір;
- устанаўлівае дзяржаўныя ўзнагароды, класныя чыны і званні Рэспублікі Беларусь;
- прымае пастановы аб роспуску мясцовых Саветаў дэпутатаў і назначае новыя выбары ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння імі патрабаванняў заканадаўства;
- адмяняе распараджэнні Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у выпадках, калі яны супярэчаць законам і пастановам Вярхоўнага Савета.
Вярхоўны Савет можа вырашаць іншыя пытанні ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.
Артыкул 84. Галасаванне на пасяджэннях Вярхоўнага Савета ажыццяўляецца дэпутатамі асабіста.
Законы і пастановы Вярхоўнага Савета лічацца прынятымі пры ўмове, што за іх прагаласавала большасць выбраных дэпутатаў, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй.
Прынятыя законы ў дзесяцідзённы тэрмін з дня прыняцця накіроўваюцца на подпіс Прэзідэнту.
Артыкул 85. Вярхоўны Савет выбірае з ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета Старшыню Вярхоўнага Савета, Першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета і намеснікаў Старшыні Вярхоўнага Савета.
Артыкул 86. Старшыня Вярхоўнага Савета выбіраецца тайным галасаваннем. Ён падсправаздачны Вярхоўнаму Савету.
Артыкул 87. Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь:
- ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай пытанняў, якія падлягаюць разгляду Вярхоўным Саветам;
- вядзе пасяджэнні Вярхоўнага Савета;
- прадстаўляе Вярхоўны Савет у адносінах з органамі і арганізацыямі ўнутры краіны і за мяжой;
- падпісвае пастановы, прынятыя Вярхоўным Саветам;
- прадстаўляе Вярхоўнаму Сазету кандадатуры для выбрання на пасады Першага намесніка і намеснікаў Старшыні Вярхоўнага Савета, Генеральнага пракурора, Старшыні кантрольнай палаты;
- кіруе работай апарату Вярхоўнага Савета.
Старшыня Вярхоўнага Савета выдае распараджэнні.
Першы намеснік і намеснікі Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь выконваюць па даручэнню Старшыні Вярхоўнага Савета асобныя яго абавязкі і замяшчаюць Старшыню Вярхоўнага Савета ў выпадку яго адсутнасці або немагчымасці ажыццяўлення ім сваіх абавязкаў.
Артыкул 88. Вярхоўны Савег выбірае з ліку дэпутатаў пастаянныя камісіі і іншыя органы для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да ведання Вярхоўнага Савета, ажыццяўлення кантролю за выкананнем законаў.
У выпадку неабходнасці Вярхоўны Савет можа ствараць следчыя, рэвізійныя і іншыя часовыя камісіі.
Артыкул 89. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савета ствараецца Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
У склад Прэзідыума Вярхоўнага Савета ўваходзяць Старшыня Вярхоўнага Савета, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета, намеснікі Старшыні Вярхоўнага Савета і дэпутаты ў парадку, прадугледжаным Рэгламентам Вярхоўнага Савета.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета ўзначальвае Старшыня Вярхоўнага Савета.
Артыкул 90. Права заканадаўчай ініцыятывы ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь належыць дэпутатам Вярхоўнага Савета, пастаянным камісіям Вярхоўнага Савета, Прэзідэнту, Вярхоўнаму Суду, Вышэйшаму Гаспадарчаму Суду, Генеральнаму пракурору, Кантрольнай палаце, Нацыянальнаму банку, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш як 50 тысяч чалавек.
Артыкул 91. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета захоўваюцца да адкрыцця першага пасяджэння Вярхоўнага Савета новага склікання.
Артыкул 92. Дэпутат Вярхоўнага Савета ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў Вярхоўным Савеце на прафесійнай аснове або па яго жаданню не парываючы з вытворчай або службовай дзейнасцю.
Дэпутатамі Вярхоўнага Савета не могуць быць Прэзідэнт, члены Кабінета Міністраў, суддзі, а таксама іншыя асобы, якія назначаюцца на пасаду Прэзідэнтам або па ўзгадненню з ім.
Артыкул 93. Дэпутат Вярхоўнага Савета не нясе юрыдычнай адказнасці за сваю дзейнасць у Вярхоўным Савеце, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, як у перыяд выканання дэпутацкіх паўнамоцтваў, так і пасля іх спынення.
Дэпутат Вархоўнага Савета не можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, арыштаваны, іншым чынам пазбаўлены асабістай свабоды без згоды Вярхоўнага Савета, акрамя выпадкаў затрымання на месцы ўчынення злачынства.
Крымінальная справа супраць дэпутата Вярхоўнага Савета можа быць узбуджана Генеральным пракурорам са згоды Вярхоўнага Савета, а ў перыяд паміж сесіямі – са згоды Прэзідыума Вярхоўнага Савета.
Артыкул 94. Парадак дзейнасці Вярхоўнага Савета, яго органаў і дэпутатаў вызначаецца Рэгламентам Вярхоўнага Савета, які прымаецца Вярхоўным Саветам і падпісваецца яго Старшынёй, а таксама іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 4. ПРЭЗІДЭНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Артыкул 95. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады.
Артыкул 96. Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў.
Артыкул 97. Прэзідэнт выбіраецца непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь. Тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта – пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў.
Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта вылучаюцца не менш чым 70 дэпутатамі Вярхоўнага Савета, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь – пры наяўнасці не менш як 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.
Выбары Прэзідэнта назначаюцца Вярхоўным Саветам не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяцы да сканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта.
Калі пасада Прэзідэнта аказалася вакантнай, выбары праводзяцца не раней чым праз 30 дзён і не пазней чым праз 70 дзён з дня адкрыцця вакансіі.
Артыкул 98. Лічыцца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш паловы грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў.
Прэзідэнт лічыцца выбраным, калі за яго прагаласавала больш як палова грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Калі ні адзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасці галасоў, то ў двухтыднёвы тэрмін праводзіцца другі тур галасавання па двух кандыдатах, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. Выбраным лічыцца кандыдат у Прэзідэнты, які атрымаў пры паўторным галасаванні больш паловы галасоў выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні.
Парадак правядзення выбараў Прэзідэнта вызначаецца законам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 99. Прэзідэнт заступае на пасаду пасля прынясення Прысягі наступнага зместу:
«Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся служыць народу Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».
Прысяга прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы на спецыяльным пасяджэнні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь не пазней двух месяцаў з дня выбрання Прэзідэнта. 3 моманту прынясення Прысягі нававыбраным Прэзідэнтам паўнамоцтвы папярэдняга Прэзідэнта спыняюцца.
Артыкул 100. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:
- прымае меры па ахове суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнню палітычнай і эканамічнай стабільнасці, захоўванню правоў і свабод грамадзян;
- кіруе сістэмай органаў выканаўчай улады і забяспечвае іх узаемадзеянне з прадстаўнічымі органамі;
- стварае і скасоўвае міністэрствы, дзяржаўныя камітэты і іншыя цэнтральныя органы кіравання Рэспублікі Беларусь;
- са згоды Вярхоўнага Савета назначае і вызваляе ад пасады Прэм’ер-міністра, яго намеснікаў, міністраў замежных спраў, фінансаў, абароны, унутраных спраў, Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі; назначае і вызваляе ад пасады іншых членаў Кабінета Міністраў; прымае адстаўку ўказаных у гэтым пункце асоб;
- прадстаўляе Вярхоўнаму Савету кандыдатуры для выбрання на пасады Старшыні Канстытуцыйнага Суда, Старшыні Вярхоўнага Суда, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчзга Суда, Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка;
- штогод прадстаўляе Вярхоўнаму Савету даклады аб становішчы дзяржавы, па ўласнай ініцыятыве або па прапанове Вярхоўнага Савета інфармуе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь аб рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;
- звяртаецца з пасланнямі да народа Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнага Савета;
- паведамляе Вярхоўнаму Савету аб Праграме дзейнасці Кабінета Міністраў;
- мае права ўдзельнічаць у рабоце Вярхоўнага Савета і яго органаў, выступаць перад імі ў любы час з прамовай або паведамленнем;
- назначае суддзяў Рэспублікі Беларусь, акрамя тых, выбранне якіх аднесена да кампетэнцыі Вярхоўнага Савета;
- назначае іншых службовых асоб, пасады якіх вызначаны ў адпаведнасці з законам, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй;
- вырашае пытанні аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, яго спыненні і прадастаўленні прытулку;
- узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае класныя чыны і званні;
- ажыццяўляе памілаванне асуджаных грамадзян;
- прадстаўляе дзяржаву ў адносінах з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі;
- вядзе перагаворы і падпісвае міжнародныя дагаворы, назначае і адклікае дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;
- прымае даверчыя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў;
- у выпадку стыхійнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў, што суправаджаюцца гвалтам ці пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становішча з унясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Вярхоўнага Савета;
- у выпадках, прадугледжаных законам, мае права адкласці правядзенне забастоўкі або прыпыніць яе не болыш чым на двухмесячны тэрмін;
- падпісвае законы, мае права не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня атрымання закона вярнуць яго са сваімі пярэчаннямі ў Вярхоўны Савет для паўторнага абмеркавання і галасавання. Калі Вярхоўны Савет большасцю не менш як дзве трэці ад выбраных дэпутатаў пацвердзіць раней прынятае ім рашэнне, Прэзідэнт абавязаны падпісаць закон у трохдзённы тэрмін; нявернуты ва ўказаны тэрмін закон лічыцца падпісаным;
- мае права адмяняць акты падведамных яму органаў выканаўчай улады;
- прыпыняе рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў у выпадку неадпаведнасці іх закону;
- узначальвае Савет Бяспекі Распублікі Беларусь;
- з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь;
- уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становішча, аб’яўляе поўную або частковую мабілізацыю;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі.
Прэзідэнт не мае права дэлегаваць якім-небудзь органам ці службовым асобам свае паўнамоцтвы як кіраўніка дзяржавы.
Артыкул 101. Прэзідэнт выдае ў межах сваіх паўнамоцтваў указы і распараджэнні, арганізуе і кантралюе іх выкананне.
Артыкул 102. Прэзідэнт не можа займаць іншыя пасады, атрымліваць апрача заработнай платы грашовыя ўзнагароджанні, за выключэннем ганарараў за творы навукі, літаратуры і мастацтва.
Прэзідэнт прыпыняе членства ў палітычных партыях і іншых грамадскіх аб’яднаннях, якія дамагаюцца палітычных мэт, на ўвесь тэрмін паўнамоцтваў.
Артыкул 103. Прэзідэнт можа ў любы час падаць у адстаўку. Адстаўка Прэзідэнта прымаецца Вярхоўным Саветам.
Артыкул 104. Прэзідэнт можа быць зняты з пасады ў выпадку парушэння Канстытуцыі або ўчынення ім злачынства, а таксама датэрмінова вызвалены ад пасады пры немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па стану здароўя пастановай Вярхоўнага Савета, прынятай большасцю не менш як дзве трэці ад выбраных дэпутатаў Вярхоўнага Савета.
Пытанне аб зняцці Прэзідэнта можа быць пастаўлена па прапанове не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Заключэнне аб парушэнні Прэзідэнтам Канстытуцыі даецца Канстытуцыйным Судом, аб учыненні злачынства – спецыяльнай камісіяй Вярхоўнага Савета. 3 моманту вынясення заключэння Канстытуцыйнага Суда аб парушэнні Канстытуцыі ці заключэння спецыяльнай камісіі аб учыненні злачынства Прэзідэнт не можа выконваць свае абавязкі да вынясення Вярхоўным Саветам адпаведнага рашэння.
У выпадку зняцця Прэзідэнта ў сувязі з учыненнем злачынства справа па сутнасці абвінавачання разглядаецца Вярхоўным Судом.
Артыкул 105. У выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі нававыбраным Прэзідэнтам пераходзяць да Старшыні Вярхоўнага Савета.
У гэтым выпадку абавязкі Старшыні Вярхоўнага Савета пераходзяць да Першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета.
Артыкул 106. Для рэалізацыі паўнамоцтваў выканаўчай улады ў галінах эканомікі, знешняй палітыкі, абароны, нацыянальнай бяспекі, аховы грамадскага парадку і іншых сферах дзяржаўнага кіраўніцтва пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ствараецца Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 107. Кабінет Міністраў складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраньм Прэзідэнтам.
Члены Кабінета Міністраў назначаюцца і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам. Прэм’ер-міністр, яго намеснікі, міністры замежных спраў, фінансаў, абароны, унутраных спраў, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі назначаюцца і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам са згоды Вярхоўнага Савета.
Прэм’ер-міністр ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Кабінета Міністраў, падпісвае акты Кабінета Міністраў, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выконвае іншыя ўскладзеныя на яго функцыі.
Вярхоўны Савет мае права заслухаць справаздачу любога члена Кабінета Міністраў па пытаннях выканання законаў. У выпадку парушэння членам Кабінета Міністраў Канстытуцыі і законаў Вярхоўны Савет мае права паставіць перад Прэзідэнтам пытанне аб датэрміновым. вызваленні яго ад пасады.
Артыкул 108. Кампетэнцыя Кабінета Міністраў, парадак яго дзейнасці вызначаюцца на аснове Канстытуцыі Законам аб Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 5. СУД
[правіць]Артыкул 109. Судовая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь належыць судам.
Судаўладкаванне ў Рэспубліцы Беларусь вызначаецца законам.
Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца.
Артыкул 110. Суддзі пры ажыццяўленні правасуддзя незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону.
Якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананню правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць па закону.
Артыкул 111. Суддзі не могуць ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць, выконваць іншую аплатную работу, акрамя выкладчыцкай і навукова-даследчай, не звязанай з займаннем штатных пасад.
Падставы для выбрання (назначэння) суддзяў на пасады і іх вызвалення прадугледжваюцца законам.
Артыкул 112. Суды ажыццяўляюць правасуддзе на аснове Канстытуцыі, законаў і прынятых у адпаведнасці з імі іншых нарматыўных актаў.
Калі пры разглядзе канкрэтнай справы суд прыйдзе да вываду аб неадпаведнасці нарматыўнага акта Канстытуцыі або іншаму закону, ён прымае рашэнне ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законам і ставіць ва ўстаноўленым парадку пытанне аб прызнанні дадзенага нарматыўнага акта неканстытуцыйным.
Артыкул 113. Справы ў судах разглядаюцца калегіяльна, а ў прадугледжаных законам выпадках – аднаасобна суддзямі.
Артыкул 114. Разбор спраў ва ўсіх судах адкрыты.
Слуханне спраў у закрытым судовым пасяджэнні дапускаецца толькі ў выпадках, вызначаных законам, з захаваннем усіх правіл судаводства.
Артыкул 115. Правасуддзе ажыццяўляецца на аснове спаборнасці і роўнасці бакоў у працэсе.
Артыкул 116. Бакі маюць права на абскарджанне рашэнняў, прыгавораў і іншых судовых пастаноў.
РАЗДЗЕЛ V. МЯСЦОВАЕ КІРАВАННЕ І САМАКІРАВАННЕ
[правіць]Артыкул 117. Мясцовае кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца грамадзянамі праз мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, мясцовыя рэферэндумы, сходы і іншыя формы прамога ўдзелу ў дзяржаўных і грамадскіх справах.
Артыкул 118. Мясцовыя Саветы дэпутатаў выбіраюцца грамадзянамі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак тэрмінам на чатыры гады.
Артыкул 119. Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах кампетэнцыі вырашаюць пытанні мясцовага значэння зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў насельніцтва, якое пражывае на адпаведнай тэрыторыі, выконваюць рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў.
Артыкул 120. Да выключнай кампетэнцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў належаць:
зацвярджэнне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, мясцовых бюджэтаў і справаздач аб іх выкананні;
устанаўленне ў адпаведнасці з законам мясцовых падаткаў і збораў;
вызначэнне ў межах, устаноўленых законам, парадку кіравання і рашараджэння камунальнай уласнасцю;
назначэнне мясцовых рэферэндумаў.
Артыкул 121. Мясцовыя Сазеты дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы на падставе дзеючага заканадаўства прымаюць рашэнні, якія маюць абавязковую сілу на адпаведнай тэрыторыі.
Артыкул 122. Рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца вышэйстаячымі Саветамі дэпутатаў.
Рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія не адпавядаюць заканадаўству, адмяняюцца адпаведнымі Саветамі дэпутатаў, вышэйстаячымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, іх выканаўчых і распарадчых органаў, якія абмяжоўваюць ці парушаюць правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, а таксама ў іншых прадугледжаных заканадаўствам выпадках могуць быць абскарджаны ў суд.
Артыкул 123. У выпадку сістэматычнага або грубага парушэння мясцовым Саветам дэпутатаў патрабаванняў заканадаўства ён можа быць распушчаны Вярхоўным Саветам. Іншыя падставы датэрміновага спынення паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў вызначаюцца законам.
Артыкул 124. Кампетэнцыя, парадак стварэння і дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання вызначаюцца законам.
РАЗДЗЕЛ VI. ДЗЯРЖАЎНЫ КАНТРОЛЬ І НАГЛЯД
[правіць]ГЛАВА 6. КАНСТЫТУЦЫЙНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Артыкул 125. Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 126. Канстытуцыйны Суд Рэспубліісі Беларусь выбіраецца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь з кваліфікаваных спецыялістаў у галіне права ў колькасці 11 суддзяў. Тэрмін паўнамоцтваў членаў Канстытуцыйнага Суда – 11 гадоў. Гранічны ўзрост членаў Канстытуцыйнага Суда – 60 гадоў.
Асобы, выбраныя ў Канстытуцыйны Суд, не могуць ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць, выконваць іншую аплатную работу, акрамя выкладчыцкай і навукова-даследчай работы, не звязанай з займаннем штатных пасад.
Асобы, выбраныя ў Канстытуцыйны Суд, маюць права ў любы час падаць у адстаўку.
Прамое або ўскоснае ўздзеянне на Канстытуцыйны Суд або яго членаў, звязанае з дзейнасцю па ажыццяўленню канстытуцыйнага кантролю, недапушчальнае і цягне адказнасць па закону.
Артыкул 127. Канстытуцыйны Суд па прапановах Прэзідэнта, Старшыні Вярхоўнага Савета, пастаянных камісій Вярхоўнага Савета, не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурора дае заключэнні:
аб адпаведнасці законаў, міжнародных дагаворных і іншых абавязацельстваў Рзспублікі Беларусь Канстытуцыі, міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь;
аб адпаведнасці прававых актаў міждзяржаўных утварэнняў, у якія ўваходзіць Рэспубліка Беларўсь, указаў Прэзідэнта, пастаноў Кабінета Міністраў, а таксама актаў Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурора, якія маюць нарматыўны характар, Канстытуцыі, законам і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.
Канстытуцыйны Суд мае права паводле свайго меркавання разгледзець пытанне аб адпаведнасці нарматыўных актаў любога дзяржаўнага органа, грамадскага аб’яднання Канстытуцыі і законам, міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.
Артыкул 128. Нарматыўныя акты, міжнародныя дагаворныя або іншыя абавязацельствы, прызнаныя Канстытуцыйным Судом неканстытуцыйнымі з прычыны парушэння імі правоў і свабод чалавека, лічацца не маючымі юрыдычнай сілы ў цэлым ці ў пэўнай іх частцы з моманту прыняцця адпаведнага акта.
Іншыя нарматыўныя акты дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў, міжнародныя дагаворныя або іншыя абавязацельствы, прызнаныя Канстытуцыйным Судом неадпаведнымі Канстытуцыі, законам або міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, лічацца страціўшымі сілу ў цэлым або ў пэўнай іх частцы з моманту, які вызначаецца Канстытуцыйным Судом.
Нарматыўна-прававыя акты міждзяржаўных утварэнняў, у якія ўваходзіць Рэспубліка Беларусь, прызнаныя Канстытуцыйным Судом неадпаведнымі Канстытуцыі, законам або міжнародна-прававым актам, лічацца нядзеючымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у цэлым або ў пэўнай іх частцы з моманту, які вызначаецца Канстытуцыйным Судом.
Канстытуцыйны Суд выносіць рашэнні простай большасцю галасоў ад поўнага складу суддзяў.
Артыкул 129. Заключэнні Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца канчатковымі, абскарджанню і апратэставанню не падлягаюць.
Артыкул 130. Канстытуцыйны Суд мае права ўносіць прапановы ў Вярхоўны Савет аб неабходнасці змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, а таксама аб прыняцці і змяненні законаў. Такія прапановы падлягаюць абавязковаму разгляду Вярхоўным Саветам.
Артыкул 131. Асобы, выбраныя ў Каыстытуцыйны Суд, не могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, арыштаваны, іншым спосабам пазбаўлены асабістай свабоды без згоды Вярхоўнага Савета, акрамя выпадкаў затрымання на месцы ўчынення злачынства.
Крымінальная справа супраць члена Канстытуцыйнага Суда можа быць узбуджана Генеральным пракурорам са згоды Вярхоўнага Савета.
Артыкул 132. Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці Канстытуцыйнага Суда вызначаюцца законам.
ГЛАВА 7. ПРАКУРАТУРА
[правіць]Артыкул 133. Нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў міністэрствамі і іншымі падведамнымі Кабінету Міністраў органамі, мясцовымі прадстаўнічымі і выканаўчымі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, грамадскімі аб’яднаннямі, службовымі асобамі і грамадзянамі ўскладаецца на Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і падначаленых яму пракурораў.
Пракуратура ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў пры расследаванні злачынастваў, адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па грамадзянскіх, крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, у выпадках, прадугледжаных законам, праводзіць папярэдняе следства, падтрымлівае дзяржаўнае абвінавачанне ў судах.
Артыкул 134. Адзіную і цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры ўзначальвае Генеральны пракурор, які выбіраецца Вярхоўным Саветам.
Ніжэйстаячыя пракуроры назначаюцца Генеральным пракурорам.
Артыкул 135. Генеральны пракурор і ніжэйстаячыя пракуроры незалежныя ў ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў і кіруюцца толькі законам. У сваёй дзейнасці Генеральны пракурор падсправаздачны Вярхоўнаму Савету.
Артыкул 136. Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці органаў пракуратуры вызначаюцца законам.
ГЛАВА 8. КАНТРОЛЬНАЯ ПАЛАТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Артыкул 137. Кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем актаў Вярхоўнага Савета, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны, ажыццяўляе Кантрольная палата.
Артыкул 138. Кантродьная палата ўтвараецца Вярхоўным Саветам, дзейнічае пад яго кіраўніцтвам і падсправаздачная яму.
Артыкул 139. Старшыня Кантрольнай палаты выбіраецца Вярхоўным Саветам тэрмінам на пяць гадоў.
Артыкул 140. Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці Кантрольнай палаты вызначаюцца законам.
РАЗДЗЕЛ VII. ФІНАНСАВА-КРЭДЫТНАЯ СІСТЭМА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Артыкул 141. Фінансава-крэдытная сістэма Рэспублікі Беларусь уключае бюджэтную сістэму, банкаўскую сістэму, а таксама фінансавыя сродкі пазабюджэтных фондаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадзян.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца адзіная бюджэтна-фінансавая, падатковая, грашова-крэдытная, валютная палітыка.
Артыкул 142. Бюджэтная сістэма Рэспубльсі Беларусь уключае рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты.
Даходы бюджэту фарміруюцца за кошт падаткаў, якія вызначаюцца законам, іншых абавязковых плацяжоў, а таксама іншых паступленняў.
Агульнадзяржаўныя расходы ажыццяўляюцца за кошт рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з яго расходнай часткай.
У адпаведнасді з законам у Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца пазабюджэтныя фонды.
Артыкул 143. Парадак складання, зацвярджэння і выканання бюджэтаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў вызначаецца законам.
Артыкул 144. Справаздача аб выкананні рэспубліканскага бюджэту прадстаўляецца на разгляд Вярхоўнага Савета не пазней пяці месяцаў з дня заканчэння справаздачнага фінансавага года.
Справаздачы аб выкананні мясцовых бюджэтаў падаюцца на разгляд адпаведных Саветаў дэпутатаў у вызначаны заканадаўствам тэрмін.
Справаздачы аб выкананні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў публікуюцца.
Артыкул 145. Банкаўская сістэма Рэспублікі Беларусь складаецца з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і іншых банкаў. Нацыянальны банк рэгулюе крэдытныя адносіны, грашовае абарачэнне, вызначае парадак разлікаў і валодае выключным правам эмісіі грошай.
РАЗДЗЕЛ VIII. ДЗЕЯННЕ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ПАРАДАК ЯЕ ЗМЯНЕННЯ
[правіць]Артыкул 146. Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Законы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
У выпадку разыходжання закона з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя, а ў выпадку разыходжання іншага нарматыўнага акта з законам дзейнічае закон.
Артыкул 147. Пытанне аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі разглядаецца Вярхоўным Саветам па ініцыятыве не менш як 150 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, не менш як 40 дэпутатаў Вярхоўнага Савета, Прэзідэнта, Канстытуцыйнага Суда.
Артыкул 148. Закон аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі можа быць прыняты пасля двух абмеркаванняў і адабрэнняў Вярхоўным Саветам з прамежкам не менш трох месяцаў.
Змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыі не праводзяцца ў перыяд надзвычайнага становішча, а таксама ў апошнія шэсць месяцаў паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета.
Артыкул 149. Канстытуцыя, законы аб унясенні ў яе змяненняў і дапаўненняў, аб увядзенні ў дзеянне Канстытуцыі і ўказаных законаў, акты аб тлумачэнні Канстытуцыі лічацца прынятымі, калі за іх прагаласавала не менш як дзве трэці ад выбраных дэпутатаў Вярхоўнага Савета.
Змяненні. і дапаўненні Канстытуцыі могуць быць праведзены праз рэферэндум. Рашэнне аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі шляхам рэферэндуму лічыцца прынятым, калі за яіго прагаласавала большасць грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.
СТАРШЫНЯ ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
М. Грыб
15 сакавіка 1994 г.
г. Мінск
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).
Падрабязней гл. у дакументацыі.