Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/З выраю

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Раніцай З выраю
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Над рэчкай

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З выраю.

Сонцэ блеск свой апусьціла
На зямлю з высотаў
І праменьнем асьвяціла
Рэчку, луг, балота.

Сьнег паволі пачаў таяць,
Зажурчэлі рэчкі;
Лес аб шчасьці пачаў баяць,
Што ўжо недалечка.

Радасьць ясная паволі
Пачала вітаці,
І лясы, і чысты полі
Пташэк сазываці.

Вось ўдалёку чутны крыкі
Жураўлёў з гусямі,
І нясуцца рэхам зыкі
Гдзесь пад небесамі!

Многа радасьці бяз конца
Ў крыках тых чуваці,
І, здаецца, само сонцэ
Рвецца іх стрэчаці…

Гэты пташкі із далёку
Нясуць весьць святую
На радзімую старонку —
Матку іх радную…