Вецер дзьме і вые…
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вецер дзьме і вые...)
Вецер дзьме і вые… Верш Аўтар: Францішак Багушэвіч Крыніца: «Полымя» № 4, 1950 |
* * *
Вецер дзьме і вые,
Што аж мыслі рвуцца,
Змоўклі песні тые,
Што іграў на дудцы.
Раз яшчэ зайграю
У астатняй хвілі
Для тых, што жаль маю,
Што мяне забылі…