Благаславіце, старыя дзеды

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Благаславіце, старыя дзеды
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Благаславіце, старыя дзеды,
Ой, вясну красну пагукаці,
Пагукаці,
Цёплага лета даждаці,
Даждаці.
Цёплае лета на вуліцы,
На вуліцы,
Халодная зіма ў каморачцы,
У каморачцы.
А зірну-гляну на вуліцу,
На вуліцу:
Ці ўсе вулачкі падмецены,
Падмецены,
Ці ўсе дзевачкі павенчаны,
Павенчаны?
Адна й вулачка не мецена,
Не мецена,
Адна дзевачка не венчана,
Не венчана

(Запісана: 117. Веснавыя песні, с. 94. Зап. К. Кабашнікаў і І. Крук у 1978 г. у в. Струмень Кармянскага р-на ад Н. Малчанавай.)