Ай, не радуйся, зялёны дуб
Выгляд
Ай, не радуйся, зялёны дуб Песня Крыніца: Сайт клуба «Спадчына» |
Ай, не радуйся, зялёны дуб,
Ай, не радуйся, зялёны,
Не к табе ідзём вянкі развіваць,
Не к табе ідзём вянкі развіваць.
Ай, узрадуйся, бяроза,
Ай, узрадуйся, белая,
Мы к табе ідзём вянкі развіваць,
Мы к табе ідзём вянкі развіваць.
Разаўём вянкі на святкі,
Разаўём вянкі на святкі,
На гадавыя празнічкі,
На гадавыя празнічкі.
А мы вяночкі развілі,
А мы вяночкі развілі,
Мы гарэлачку папілі,
Мы гарэлачку папілі,
Мы яешаньку паелі,
Мы яешаньку паелі.
(Запісана: 317. ІРЛІ, ф. 20, спр. 2, л. 7, № 7. Зап. М. Ю. Зубаў у 1906 г. у в. Мікулічы Клімавіцкага павета)