Ай, дабранач!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ай, дабранач!
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ай, дабранач!
Шырокае поле,
Жыта ядраное,
Ай, дабранач!
На здароўе,
Жнейкі маладыя,
На здароўе!
Прыхадзіце
Заўтра раненька,
Як сонейка ўзойдзіць,
Прыхадзіце!
Прынасіце
Адзін гаршчок кашы,
А другой сараквашы,
Прынасіце!
Вы сажніце
Шырокае поле,
Жыта ядраное,
Да сажніце!
Пастаўляйце
У полі капамі,
А ў лузе стагамі,
Пастаўляйце!
А мы зжалі
І поле пажалі,
І пастаўлялі
У полі копамі,
У полі копамі,
А ў гумне стогамі
Пастаўлялі.

(493. Шейн. Бел. песни, с. 190. Запісана ў мястэчку Чашнікі ад Каткевічоўны)