Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/12: Розніца паміж версіямі
VasyaRogov (размовы | уклад) →Не правераная: Новая старонка: « Вольна ўздыхнула Александра Паўлаўна, апынуўшыся на свежым паветры. Яна раскрыла парасон і хацела было ісці дадому, як раптам з-за вугла хаткі выехаў, на нізенькіх бегавых дрожках, чалавек гадоў трыццаці, у старым паліто з шэрай каламянкі і гэтакай-жа...» Тэг: Не вычытаная |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Змест старонкі (уключаецца): | Змест старонкі (уключаецца): | ||
Радок 1: | Радок 1: | ||
Вольна ўздыхнула Александра Паўлаўна, апынуўшыся на свежым паветры. Яна раскрыла парасон і хацела было ісці дадому, як раптам з-за |
Вольна ўздыхнула Александра Паўлаўна, апынуўшыся на свежым{{Хутка выдаліць|}} паветры. Яна раскрыла парасон і хацела было ісці дадому, як раптам з-за |
||
вугла хаткі выехаў, на нізенькіх бегавых дрожках, чалавек гадоў трыццаці, у старым паліто з |
вугла хаткі выехаў, на нізенькіх бегавых дрожках, чалавек гадоў трыццаці, у старым паліто з |
||
шэрай каламянкі і гэтакай-жа самай шапцы. Убачыўшы Александру Паўлаўну, ён зараз жа спыніў |
шэрай каламянкі і гэтакай-жа самай шапцы. Убачыўшы Александру Паўлаўну, ён зараз жа спыніў |
Версія ад 19:28, 3 лістапада 2023
Вольна ўздыхнула Александра Паўлаўна, апынуўшыся на свежым
Гэтая старонка адпавядае крытэрам хуткага выдалення. Удзельнік, які паставіў шаблон не пакінуў тлумачэнняў. Калі вы ня згодны з хуткім выдаленнем, калі ласка, пастаўце шаблён {{Да выдалення}} і стварыце адпаведнае абмеркаванне на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення. Калі запыт аб’ектыўна не адпавядае крытэрам, яго можна прыбраць, але не рабеце так са старонкамі, якія Вы самі стварылі.
Сюды спасылаюцца. Журнал выдаленьняў. Гэтую старонку апошні раз правіў удзельнік Gleb Leo (размовы | унёсак) 6 месяцаў таму. (абнавіць) |
паветры. Яна раскрыла парасон і хацела было ісці дадому, як раптам з-за
вугла хаткі выехаў, на нізенькіх бегавых дрожках, чалавек гадоў трыццаці, у старым паліто з шэрай каламянкі і гэтакай-жа самай шапцы. Убачыўшы Александру Паўлаўну, ён зараз жа спыніў каня і павярнуўся да яе тварам. Шырокі, без румянца, з невялікімі бледнашэрымі вочкамі і белесаватымі вусамі, твар яго падыходзіў пад колер яго адзення.
— Добры дзень, — праказаў ён з лянівай усмешкай: — што гэта вы тут такое робіце, дазвольце ведаць?
— Я наведвала хворую... А вы адкуль, Міхайла Мікайлыч?
Чалавек, які называўся Міхайла Міхайлычам, паглядзеў ёй у вочы і зноў усміхнуўся.
— Гэта вы добра робіце, — прадаўжаў ён: — што хворую наведваеце; толькі ці не лепей вам яе ў больніцу перавезці?
— Яна вельмі слабая: яе няможна крануць.
— А больніцу сваю вы не мяркуеце зніштожыць?
— Зніштожыць? навошта?
— Ды так.
— Што за дзікая думка! З чаго гэта вам у галаву прышло?
— Ды вы вось з Ласунскай усё водзіцеся і, здаецца, знаходзіцеся пад яе ўплывам. А па яе словах, больніцы, школы — гэта ўсё глупства, не патрэбныя выдумкі. Добрадзейнасць павінна быць асабістая, асвета таксама: гэта ўсё справа душы... так, здаецца, яна выказваецца. На чый лад яна пяе, хацеў-бы я ведаць?
Александра Паўлаўна засмяялася.