А Калядачкі, а хадзіце к нам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
А Калядачкі, а хадзіце к нам
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»
(Запісана: Гілевіч, 1974, с. 16. Зап. М. Драніца ў в. Навахросты Крупскага р-на)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А Калядачкі, а хадзіце к нам,
Ой, рана, рана, а хадзіце к нам.
А хадзіце к нам, а мы рады вам,
Ой, рана, рана, а мы рады вам.
Нашы праснічкі паламаліся,
Ой, рана, рана, паламаліся.
Верацёначкі пагубляліся,
Ой, рана, рана, пагубляліся.
Нашы пальчыкі паспрадаліся,
Ой, рана, рана, паспрадаліся.
І пярсцёначкі пасціраліся,
Ой, рана, рана, пасціраліся.
Каб вас, Калядак, нядзель дзесятак,
Ой, рана, рана, нядзель дзесятак.
Мы бы, дзевачкі, нагуляліся,
Ой, рана, рана, нагуляліся.
І Калядак наўспаміналіся,
Ой, рана, рана, наўспаміналіся.